Feb. 26th, 2014

miram: (Default)
Мэтро сёньня не рабіла больш за тры гадзіны. Падвечар прэс-сакратар КДБ пахваліўся, што злавілі тэлефоннага тэрарыста.

«Асоба, якая паведаміла пра мініраваньне менскага мэтро, устаноўлена. Тэлефонным тэрарыстам аказаўся жыхар Менскай вобласьці 1979 году нараджэньня. Ён быў затрыманы паводле падазрэньня ў заведама ілжывым паведамленьні пра небясьпеку — мініраваньне Менскага мэтрапалітэну», — заявіў Інтэрфаксу кіраўнік прэсавай службы КДБ Беларусі Артур Стрэх.

«Затрыманы знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ, дае прызнальныя паказаньні і тлумачыць свае дзеяньні жартам», — кажа Стрэх.

26 лютага днём да супрацоўніка службы аховы мэтро зьвярнулася студэнтка, якая паведаміла, што яе ўвагу прыцягнуў тэкст SMS аднаго з пасажыраў: у ім ён паведамляў пра пляны прывесьці ў дзеяньне выбуховую прыладу ў мэтро.

«Супрацоўнікамі ГУУС Менгарвыканкаму і УКДБ па г. Менску пры правядзеньні комплексу апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў, у тым ліку з ужываньнем сучасных тэхнічных сродкаў, асоба гэтага пасажыра была ўстаноўлена, і неўзабаве ён быў затрыманы», — паведамляе менская міліцыя.


Tut.by дадае:

То, что sms было набрано, мужчина не отрицает. Было ли отправлено сообщение, кому и с какой целью – еще предстоит установить.


Паведаміла студэнтка, а затрымалі (за ілжывае паведамленьне) хлопца. СМС набіралася, але невядома, ці нават было адпраўлена (то бок ня выключана, што адсутнічае сам факт паведамленьня). Значыць, сучасныя тэхнічныя сродкі -- гэта не сканаваньне трафіку апэратараў. А што?

Напрошваюцца паралелі. Выбух 2011 году здарыўся праз лічаныя месяцы пасьля разгону Плошчы і на пачатку валютнага крызісу, які скончыўся абвалам рубля і ростам курсу даляра ўтрая. Падазроных злавілі апэратыўна -- не прайшло і сутак. Псэўдавыбух 2014-га -- празь лічаныя дні пасьля перамогі ў Кіеве Майдану і на фоне працяглага чаканьня новай дэвальвацыі. Падазронага злавілі яшчэ хутчэй -- за колькі гадзін.

Добра хоць усе цэлыя.

March 2014

S M T W T F S
       1
2 3 4 5 6 78
91011 12131415
16171819202122
23242526272829
3031     

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jun. 26th, 2017 01:59 am
Powered by Dreamwidth Studios