miram: (Default)
[personal profile] miram
Толькі што бачыў жывога фэрматыста. Напісаў кніжку старонак на 100, навукова-папулярную, з доказам тэарэмы ў дадатку, і пытаўся парады, дзе б яе выдаць задарма. Дакладней, хто б прафундаваў першы наклад -- 1000 асобнікаў -- бо кніжка напэўна будзе мець вялізны камэрцыйны посьпех.

Дамовіліся, што ён спачатку пакажа сваю працу спэцыялісту з БДУ і перакажа мне ягоны водгук, напэўна вусны (фэрматыст дагэтуль да яго не зьвяртаўся, бо і так 100% перакананы, па-першае, у сваёй рацыі, а па-другое, у тым, што спэцыяліст пісьмовай ухвальнай рэцэнзіі нізавошта ня дасьць, нягледзячы на несуменную слушнасьць пададзенага доказу).

Дзядзька мае дзясяткаў сем газэтных публікацыяў і спадзяецца, шо неўзабаве выйдзе ягоны разварот пра Фэрма і тэарэму ў КВ.

Пазнаваць ціхіх вар'ятаў з першага позірку дагэтуль амаль ня ўмею. Трэба хвілін пяць пагутарыць, каб сынхранізавацца і адчуць унутраны массаракш.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 11th, 2026 02:32 am
Powered by Dreamwidth Studios