Прыйшоў канвэрт з Кітаю. Зваротны адрас пачынаецца з трох вялікіх літар: "TEA". Ну, думаю, пэўна, слава пра маю любоў да гарбаты распасьцерлася да самае правінцыі Хэбэй. Ажно TEA -- гэта Tangshana Esperanto-Asocio: просяць прыслаць ім для выставы ліст з тутэйшымі маркамі і тутэйшыя манэты. Наіўныя -- думаюць, у нас яны ёсьць...