Беларуская літаратура: што чытаць?
Feb. 8th, 2004 04:40 amУ другой палове 80-х гадоў у талакоўскім коле былі складзены тры ананімныя "Агляды" -- беларускае мовы, літаратуры, гісторыі. Памерам яны былі невялікія і разыходзіліся ў самвыдзе. Ідэі і факты, што там паведамляліся, цяпер ужо не навіна. Але што бясспрэчна захавала каштоўнасьць -- гэта бібліяграфічны дадатак да агляду літаратуры.
Раней я пісаў быў пра яго тут.
Імёны аўтараў і назвы кніжак прыстасаваны да тарашкевіцы (якая тады так не называлася). Правапіс увогуле ня лішне пасьлядоўны; я яго да аднае роўніцы прыводзіць таксама ня стаў.
Што чытаць?
1. Ул. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі. Мн., 1977.
Для тых, хто толькі ачынаецца, гэта найпершыя і найлепшыя ўводзіны ў беларушчыну, у беларусістыку, а разам і ў нашую літаратуру.
2. І. Абдзіраловіч. Адвечным шляхам. Вільня, 1921*.
Кніга мае падназву "Досьледзіны беларускага сьветагляду" і дае ўяўленьне пра адметнасьць беларускае душы, пра духоўныя шуканьні нашае нацыі. Аўтар (сапр. прозьвішча Канчэўскі) — паэт, філёзаф, каапэратар. Цікавы яшчэ тым, што ў 1920-м годзе заснаваў у Вільні першую беларускую секцыю ёгі. Пра яго гл. №№ 40, 41.
3. М. Гарэцкі. Гісторыя беларускай літаратуры. Мн., 1926*.
Найбольш удалы да нашага часу аналіз разьвіцьця БЛ ад пачаткаў да 1905 г. Кніга вытрымала 4 выданьні і да 1941 г. служыла школьным падручнікам. І сёньня прызнаная за лепшую гісторыю БЛ (напр., Я. Брылём, М. Мушынскім), але не перавыдаецца і захоўваецца ў спэцфондах бібліятэк з палітычных меркаваньняў.
4. В. Ластоўскі. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Коўна, 1926*.
Надзвычай багатае зьвесткамі і ілюстрацыямі выданьне, якое дагэтуль ня мае роўных. Аўтар — вучоны, палітычны дзяяч, празаік і паэт, да 1929 г. — правадзейны чалец АН БССР. Быў высланы ў Сібір, адкуль не вярнуўся. Не рэабілітаваны.
5. В. Чамярыцкі. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969.
6. Я. Юхо. Статуты ВКЛ. У час. "Полымя", 1968, № 11.
7. З. Даўгяла. Літоўская мэтрыка. Рыга, 1933.
Абмяжуем тут гісторыю старажытнай літаратуры гісторыяй выдатных яе твораў. Што тычыцца яе аўтараў, дык пра іх можна знайсьці зьвесткі ў 13-томнай БелСЭ, у пятым томе кароткай БелСЭ, у ЭЛіМБел. Тамсама пералічана патрэбная літаратура.
8. А. Мальдзіс. На скрыжаваньні славянскіх традыцый. Мн., 1980.
Доўгі час лічылася, што ў канцы XVII—XVIII ст. БЛ зьнікла. Пасьля бліскучага росквіту старога пісьменства перад імклівым адраджэньнем XIX ст. нібы на цэлых паўтара стагодзьдзя ўтварылася пустка. Вядома, краіна па частках адыходзіла да Расейскае імпэрыі. Тут запаноўвалі новыя парадкі, душылася ўсё традыцыйнае, усё культурнае, усё жывое. Расейскаму царызму надта сьвярбела выглядаць на Беларусі цывілізатарам, і каб прышчапіць нам сваю "цывілізацыю", ён вынішчаў нашу, абуваў у лапці, абпойваў народ гарэлкаю. Але ўсё ж літаратура жыла, не замірала ані на год. Толькі шляхі яе рабіліся зьвілістымі, нават таемнымі. Таму зьвесткі і творы, якія А. Мальдзіс сабраў з дзесяткаў бібліятэкаў, архіваў ды музэяў у згаданую кнігу, вельмі ўражваюць сваёй колькасьцю і зьместам.
9. А. Мальдзіс. Падарожжа ў XIX стагодзьдзе. Мн., 1962.
Тут найцікавей пададзены аповяд пра БЛ мінулага стагодзьдзя. Аўтар суладна спалучыў у сабе рысы патрыёта, сучаснага дасьледчыка і таленавітага пісьменьніка. Ягоныя творы — своеасаблівыя літаратуразнаўчыя бэстсэлеры — чытаюцца нагбом і не пыляцца ў кнігарнях. Напэўна вартыя ўвагі наступныя:
10. Таямніцы старажытных сховішчаў. Мн., 1974.
11. Астравеччына, край дарагі. Мн., 1977.
12. Беларусь у люстэрку мэмуарнае літаратуры XVIII ст. Мн., 1982.
13. А. Лойка. Гісторыя беларускае літаратуры. 2 т. Мн., 1977.
Гэты двухтомнік таксама пра БЛ XIX ст., толькі ўжо больш акадэмічна, з мэтай ахапіць усё вядомае пра гэты пэрыяд храналагічным выкладам. З аўтарам гэтае працы здарыўся непрыемны казус. Узяўшыся за раман пра Янку Купалу ("Як агонь, як вада"), ён ня здолеў справіцца з кан’юнктурнымі меркаваньнямі і велізарным матэрыялам. Выйшла блытаная, рыхлая, супярэчлівая кніга.
14. Пачынальнікі. Мн., 1977.
Грунтоўны збор дакумэнтаў і твораў, якія ажыўляюць постаці выдатных беларускіх літаратараў XIX ст. Склаў Генадзь Кісялёў.
15. Г. Кісялёў. Сейбіты вечнага. Мн., 1963.
16. Г. Кісялёў. З думай пра Беларусь. Мн., 1963.
17. Г. Кісялёў. Загадка беларускай "Энэіды". Мн., 1971.
18. Г. Кісялёў. Пошукі імя. Мн., 1978.
19. Г. Кісялёў. Героі і музы. Мн., 1982.
Гэтыя зборнікі нарысаў і эсэ належаць пяру самога Кісялёва і распавядаюць пра людзей і падзеі Паўстаньня 1863 года (15, 16, 19), пра пошукі імя аўтара ананімнай беларускай паэмы "Энэіда навыварат" (17, 18).
20. Беларуская літаратура XIX–пач. XX ст. Мн., 1978.
Гэтая хрэстаматыя крытычных матэрыялаў асабліва каштоўная тэкстамі пачатку XX стагодзьдзя, у якіх, між іншым, вельмі часта сустракаецца знак купюры — /.../ — які азначае, што думка, факт або прозьвішча на гэтым мейсцы выкрасьлена з цэнзурных меркаваньняў. Склаў хрэстаматыю Сьцяпан Александровіч.
21. С. Александровіч. Гісторыя і сучаснасьць. Мн., 1968.
22. С. Александровіч. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971.
23. С. Александровіч. Кнігі і людзі. Мн., 1976.
24. С. Александровіч. Слова-багацьце. Мн., 1981.
25. С. Александровіч. Тут зямля такая. Мн., 1985.
Ніводная з гэтых кніг не абыйшлася бяз новых адкрыцьцяў у гісторыі БЛ. Між іншым, Александровіч найбольш поўна апісаў пачаткі беларускае пэрыёдыкі (22).
26. Г. Каханоўскі. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984.
У пошуках невядомага і забытага аўтар шмат паезьдзіў, перажыў шмат прыгодаў, эўрыкаў і расчараваньняў. Пра гэта ягоная кніга.
27. К. Цьвірка. Дарога ў сто гадоў. Мн., 1974.
28. К. Цьвірка. Слова пра Сыракомлю. Мн., 1975.
29. К. Цьвірка. Той курган векавечны. Мн., 1985.
Будучы даволі бяздарным паэтам, гэты аўтар стварае прыстойныя і цікавыя літаратурна-краязнаўчыя нарысы і эсэ пра Ул. Сыракомлю, Я. Чачота і іхных сучасьнікаў.
30. Р. Родчанка. Альгерд Абуховіч-Бандынэлі. Мн., 1985.
31. Л. Арабей. Стану песьняй. Мн., 1977.
На сёньняшні дзень гэта лепшая кніга пра Цётку (Алёізу Пашкевіч).
32. Р. Семашкевіч. Выпрабаваньне любоўю. Мн., 1982.
У нарысах і эсэ аўтар адважыўся сказаць пра БЛ пачатку XX ст. шмат таго, што іншымі і цэнзурай замоўчваецца з палітычных меркаваньняў. Палова кнігі — цікавы аналіз аўтараў і твораў сучаснае БЛ.
33. Шлях паэта. Мн., 1975.
34. М. Стральцоў. Загадка Багдановіча. Мн., 1969.
35. А. Бачыла. Дарогамі Максіма Багдановіча. Мн., 1983.
Тры кнігі даволі поўна прадстаўляюць нам постаць вялікага паэта ў выглядзе: зборніка дакумантаў і матэрыялаў (33), эсэ (34) і манаграфіі-нарыса жыцьця і творчасьці (35).
36. А. Луцкевіч. Літаратурна-сацыяльныя нарысы. Вільня, 1918*.
37. А. Луцкевіч. Адбітае жыцьцё. Вільня, 1929*.
38. А. Луцкевіч. Купала, як прарок адраджэньня. Вільня, 1932*.
Асноўныя працы забытага сёньня з палітычных меркаваньняў пачынальніка беларускага літаратуразнаўства, інспіратара нашаніўскае пары і новай беларускай літаратуры. Яму, між іншага, належаць цікавыя і багатыя інфармацыяй нарысы пра заходнебеларускую літаратуру (37).
39. М. Танк. Лісткі календара. Мн., 1970, або Збор твораў у 6 т., т. 6. Мн., 1981.
Колішнія дзёньнікі Танка распавядаюць пра атмасфэру, падзеі, асобаў літаратурнага і грамадзкага жыцьця ў Заходняй Беларусі.
40. Ул. Калесьнік. Зорны сьпеў. Мн., 1975.
41. Ул. Калесьнік. Ветразі Адысея. Мн., 1977.
42. Ул. Калесьнік. Час і песьні. Мн., 1982.
Усё пра літаратараў Заходняе Беларусі і найбольш — пра Ул. Жылку (40, 41).
43. М. Гарэцкі. Успаміны, артыкулы, дакумэнты. Мн., 1984.
44. Успаміны пра Цішку Гартнага. Мн., 1984.
Хоць абедзьве кнігі стракацяць купюрнымі знакамі, яны ўсё ж даволі поўна прадстаўляюць літаратараў і іхні час. Наогул жа мэмуарны жанр досыць шырока разьвіты ў сучаснай БЛ. Ёсьць кнігі ўспамінаў пра Мележа, Рыгора Шырму, некалькі кніг пра Купалу і Коласа, з якіх, праўда, цяжка вылучыць якую-небудзь цэльную і цалкам вартую ўвагі. Хіба вось гэтую:
45. М. Лужанін. Колас расказвае пра сябе. Мн., 1982.
Заўважым, што вялікая колькасьць мэмуарыстаў — гэта няўдалыя пісьменьнікі, для якіх апошняя надзея застацца ў гісторыі — "прымазацца" да славы вялікіх.
46. Ул. Конан. Адам Бабарэка. Мн., 1973.
Праз асобу выдатнага беларускага літаратурнага крытыка аўтар раскрывае сэнс і зьмест літаратурнай і палітычнай барацьбы ў міжваеннай Беларусі. Пра гэта самае кніга:
47. М. Мушынскі. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20–30-я гады. Мн., 1975.
48. М. Мушынскі. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 40–60-я гады. Мн., 1985.
А гэта ўжо пра бліжэйшы час: пасьляваенная бесканфліктнасьць, культ асобы Сталіна, разьвянчаньне гэтага культу і, як вынік, — прыход у літаратуру вялікае колькасьці таленавітых пісьменьнікаў, мноства сапраўдных дасягненьняў.
49. А. Гардзіцкі. Дыялёгі. Мн., 1968.
50. А. Гардзіцкі. Сустрэчы. Мн., 1972.
Вось збольшага і ўсё, што варта сёньня чытаць пра БЛ старую і новую. Каб ня страціць уяўленьня пра БЛ свайго часу, гэтага дня, варта калі-нікалі зазіраць у літаратурныя часопісы "Полымя", "Маладосьць", "Беларусь", тыднёвік "Літаратура і мастацтва". Не, яны не прадстаўляюць розныя літаратурныя плыні, групы або школы. Гэта адзіная даволі аморфная плынь, у якой раз-пораз трапляецца цікавы і разумны аналіз.
ТВОРЫ:
51. М. Гарэцкі. Хрэстаматыя беларускай літаратуры. XI ст. — 1905 г. Вільня, 1922*.
52. Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мн., 1959.
53. Хрэстаматыя па беларускай літаратуры XIX ст. Мн., 1971.
54. Ігнат Дварчанін. Хрэстаматыя беларускай літаратуры. Вільня, 1927*.
Падаюцца творы амаль усіх на той час беларускіх пісьменьнікаў XX ст.
проза:
55. Беларуская дакастрычніцкая проза. Мн., 1965.
56. Анталёгія беларускага апавяданьня. 2 т. Мн., 1967.
57. Ядвігін Ш. Творы. Мн., 1977.
58. Якуб Колас. Збор твораў у 14 т. Мн., 1972–1978.
Варта зьвярнуцца да апавяданьняў і казак, што напісаны да рэвалюцыі, а таксама да першых частак трылёгіі "На ростанях". Апошняя частка пісалася аўтарам пасьля вайны і была цалкам разьлічана на тагачасную палітычную кан’юнктуру.
59. М. Гарэцкі. Збор твораў у 4 т. Мн., 1984–1986.
60. М. Гарэцкі. Дзьве душы. Вільня, 1919.
Гэтая аповесьць прысьвечаная маладой беларускай інтэлігенцыі, якая праз складанасьці часу ідзе да ідэалу незалежнасьці Бацькаўшчыны. Гарэцкі вывеў тут бальшавікоў як адмоўных герояў, таму твор не перавыдаецца, але да апошняга часу яго можна было замовіць у адкрытым фондзе беларускага аддзелу рэспубліканскае бібліятэкі імя Леніна.
61. М. Зарэцкі. Пачатак шчасьця. Мн., 1975.
62. М. Зарэцкі. Крывічы. У час. "Полымя", 1929, № 4.
Няскончаны раман вельмі арыгінальнага і пэрспэктыўнага маладога празаіка, які быў расстраляны ў часе сталінскіх рэпрэсіяў. Пра раман сёньня ня згадваюць з палітычных меркаваньняў.
63. Кузьма Чорны. Збор твораў у 8 т. Мн., 1972–1975.
64. Іван Мележ. Збор твораў у 10 т. Мн., 1979–1985.
65. Ян Скрыган. Выбраныя творы. 2 т. Мн., 1985.
66. Янка Брыль. Збор твораў у 5 т. Мн., 1979–1982.
Народны пісьменьнік БССР вылучаецца эўрапэйскай культурай пісьма і памяркоўнасьцю, якая часам мяжуе з беспрынцыповасьцю. Напэўна, усе пяць ягоных тамоў чытаць ня варта, трэба зьвярнуць увагу на ягоныя лірычныя мініятуры і на дзьве аповесьці, якія, між іншым, выходзілі асобнымі выданьнямі: "Ніжнія Байдуны", у зборніку "Акраец хлеба", Мн., 1977, і "Золак, убачаны здалёк", Мн., 1979.
67. В. Быкаў. Збор твораў. 4 т. Мн., 1983–1984.
Вяршыня пісьменьнікавае праўды — аповесьць "Мёртвым не баліць" (т. 4), якая мала згадваецца і не выходзіла асобным выданьнем з палітычных прычын.
68. В. Быкаў. Знак бяды. У час. "Полымя", 1982, № 8.
Лепшая аповесьць БЛ апошніх гадоў. Яна выйшла і асобным выданьнем, але з купюрамі, таму варта чытаць часопісны варыянт.
69. Ул. Караткевіч. З вякоў мінулых. Мн., 1978.
Гэта найбольш беларускі (чытай — сумленны) з сучасных беларускіх пісьменьнікаў, якога называюць сумленьнем нацыі, духоўным лідэрам нацыі. У зборніку — аповесьці "Дзікае паляваньне караля Стаха" і іншыя, апавяданьні.
70. Ул. Караткевіч. Выбраныя творы. 2 т. Мн., 1980.
Другім томам тут раман "Хрыстос прызямліўся ў Гародні". Сёньня распачатая падрыхтоўка да 8-томнага збору твораў Караткевіча. Астатнія тры ягоныя раманы выходзілі асобнымі выданьнямі:
71. Ул. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім. 2 т. Мн., 1968 або 1981.
72. Ул. Караткевіч. Нельга забыць. Мн., 1982.
73. Ул. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі. Мн., 1983.
74. М. Стральцоў. На ўспамін аб радасьці. Мн., 1974.
75. В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына. Мн., 1978. Год нулявы. Мн., 1982. І скажа той, хто народзіцца. У час. "Полымя", 1985, № 11–12.
Раманная трылёгія распавядае пра малавядомае сёньня жыцьцё ў Заходняй Беларусі ў міжваенны пэрыяд. Аўтара адрозьнівае густая манера пісьма, якая, зрэшты, ня кожнаму прыйдзецца даспадобы.
76. В. Казько. Цьвіце на Палесьсі груша. Мн., 1976.
77. В. Казько. Суд у Слабадзе. Мн., 1978.
78. В. Казько. Неруш. Мн., 1982.
Напэўна, трэба мець грамадзянскае сьмеласьці, каб у часе, калі сьпяваліся дыфірамбы мэліярацыі Палесься, напісаць пра гэтую мэліярацыю праўду. Варта зьвярнуць увагу на добрую, сапраўды беларускую мову аўтара.
паэзія:
79. Беларуская дакастрычніцкая паэзія. Мн., 1967.
80. Анталёгія беларускай паэзіі. 3 т. Мн., 1961.
81. Беларуская балада. Мн., 1978.
82. Мікола Гусоўскі. Песьня пра зубра. Мн., 1981.
Выдатная паэма беларускага паэта-лацініста эпохі Адраджэньня, перакладзеная на сучасную мову Язэпам Семяжонам. Пераклад прызнаны выдатным, але настолькі далёкім ад арыгіналу, што спрэчкі вакол яго не сьціхаюць дагэтуль.
83. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Творы. Мн., 1984.
84. Францішак Багушэвіч. Творы. Мн., 1967.
Гэта найбольш поўнае пакуль выданьне клясыка. Праўда, у яго не ўвайшлі чатыры з вядомых вершаў, на што адшукаліся палітычныя прычыны, з купюрамі друкуецца славутая "Прадмова" да зборніка "Дудка Беларуская".
85. Цётка. Творы. Мн., 1976.
86. Максім Багдановіч. Збор твораў. 2 т. Мн., 1968.
Без купюраў і "абразаньняў" паэт прадстаўлены ў двухтомніку "Творы", Мн., 1927–1928, які можна замовіць у адкрытым фондзе рэспубліканскай бібліятэкі імя Леніна (беларускі аддзел). Цікавае факсімільнае выданьне першага і адзінага прыжыцьцёвага зборніка паэта: "Вянок", Мн., 1981.
87. Алесь Гарун. Творы. Мн., 1927.
Глядзі ў адкрытым фондзе рэспубліканскай бібліятэкі імя Леніна (беларускі аддзел). Некалькі вершаў і нататка пра паэта ў зборніку "Дзень паэзіі-81".
88. Янка Купала. Збор твораў. 7 т. Мн., 1972–1976.
Але тут няма многіх твораў, якія можна знайсьці ў Зборы твораў у 6 т., за 1925–1932 г. (гл. у бел. аддзеле рэсп. б-кі імя Леніна). Найлепшы і найсьцісьлейшы зборнік, з якога добра відаць геній народнага паэта: "Выйдзі з сэрцам, як з паходняй", Мн., 1982. Тут, між іншым, надрукавана ўпершыню пасьля трыццатых гадоў паэма "На Куцьцю". Варта патрымаць у рукох факсімільнае выданьне першага зборніка паэта: "Жалейка", Мн., 1982.
89. Якуб Колас. Збор твораў. Гл. № 58.
І яшчэ адно факсіміле: "Песьні жальбы", Мн., 1982.
90. Ул. Жылка. Вершы. Мн., 1970 (таксама "Пожні", Мн., 1986).
У гэты маленькі зборнічак увайшло зусім трошкі вершаў выдатнага паэта, якія прыймальныя з пункту гледжаньня сучаснае цэнзуры. Шырока Жылку можна чытаць у зборніках: "Уяўленьне", Вільня, 1923*; "На ростані", Вільня, 1924*; "З палёў Заходняй Беларусі", Мн., 1927*.
91. Н. Арсеньнева. Пад сінім небам. Вільня, 1927*.
Прадстаўніца т. зв. чыстага мастацтва ў беларускай паэзіі. Дасягнула выдатных посьпехаў у разьвіцьці формы верша і... супрацоўнічала з фашыстоўскімі акупантамі. Да апошняга часу жыла ў Новым Ёрку.
92. Ул. Дубоўка. Выбраныя творы. 2 т. Мн., 1965.
93. Язэп Пушча. Раніца рыкае. Мн., 1925.
94. Язэп Пушча. Віта. Мн., 1926.
95. Язэп Пушча. Дні вясны. Мн., 1927.
96. Язэп Пушча. Песьні на руінах. Мн., 1929.
97. Язэп Пушча. Крывавы плакат. Мн., 1930.
Сучасныя выданьні гэтага надзвычай адоранага паэта зьмяшчаюць ягоныя самыя аморфныя, бляклыя і нецікавыя творы, таму варта зьвярнуцца да пералічаных зборнікаў, якія можна замовіць у бел. аддзеле рэсп. б-кі імя Леніна.
98. М. Чарот. Босыя на вогнішчы. Мн., 1922.
99. М. Чарот. Беларусь лапцюжная. Мн., 1927.
Гэты паэт стварыў вельмі шмат вершаванага вакууму на патрэбу свайго часу. Але ёсьць у яго і дзьве бліскучыя паэмы, якія шмат перавыдаюцца, але чытаць іх усё ж трэба на сапраўднай мове, сапраўднай, а не парушанай сучаснай арфаграфіяй. Названыя выданьні ёсьць у бел. аддз. рэсп. б-кі імя Леніна.
100. Ларыса Геніюш. Невадам з Нёмана. Мн., 1967.
101. Ларыса Геніюш. На чабары настоена. Мн., 1982.
102. М. Танк. Збор твораў. 6 т. Мн., 1978–1981.
103. Ул. Караткевіч. Матчына душа. Мн., 1958.
104. Ул. Караткевіч. Вячэрнія ветразі. Мн., 1960.
105. Ул. Караткевіч. Мая Іліяда. Мн., 1969.
106. Ул. Караткевіч. Быў, ёсьць, буду. Мн., 1986.
107. А. Разанаў. Назаўжды. Мн., 1974.
108. А. Разанаў. Каардынаты быцьця. Мн., 1976.
109. А. Разанаў. Шлях-360. Мн., 1982.
драматургія:
110. Беларуская дакастрычніцкая драматургія. Мн., 1978.
111. Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра. 2 т. Мн., 1975.
112. В. Дунін-Марцінкевіч. Гл. № 83.
113. Я. Купала. Гл. № 88.
Сёньня з палітычных прычын не друкуецца выдатная п’еса Купалы "Тутэйшыя". Яе можна прачытаць у шасьцітомным Зборы твораў за 1925–1932 г., які ёсьць у бел. аддзеле рэсп. б-кі імя Леніна.
114. Ул. Караткевіч. Кастусь Каліноўскі. У час. "Полымя", 1980, № 6.
115. Ул. Караткевіч. Маці урагану. У час. "Маладосьць", 1985, № 12.
Апрача гэтых, Караткевіч стварыў п’есы "Званы Віцебска" і "Калыска чатырох чараўніц", якая прысьвечана Янку Купалу.
* * *
Зразумела, што прыведзены сьпіс няпоўны. У ім — толькі самае першае і самае каштоўнае, і беспадстаўна забытае. Пасьля знаёмства з некаторымі названымі кнігамі чытач, бадай, сам ужо з’арыентуецца, за што яму брацца далей. Мы ж, паказаўшы якасны бок беларускага прыгожага пісьменства, пазначым пункцірам яшчэ і колькасны бок — кнігі, якія, можа быць, варта абраць з соцень і тысячаў выданьняў, якія займаюць сёньня паліцы кнігарняў і бібліятэкаў.
Гэта маленькія зборнікі А. Міцкевіча, Ул. Сыракомлі і В. Каратынскага па беларуску, аўтары якіх па польску выдаюцца дзесяцітомнымі масывамі.
Гэта нядаўнія выданьні нашаніўцаў Ул. Галубка, Я. Дылы, К. Буйлы, Ц. Гартнага, К.Каганца, А.Паўловіча, Г.Леўчыка, З.Верас.
Гэта кнігі "меншых" пісьменьнікаў міжваеннага пэрыяду П.Труса, П.Галавача, Л.Калюгі, Я.Нёманскага, М.Грамыкі, Б.Мікуліча, М.Нікановіча, Ул.Хадыкі, Т.Кляшторнага, Я.Журбы, Р.Мурашкі, А.Моркаўкі, А.Дудара...
Гэта М.Машара — адзін з лідэраў заходнебеларускае паэзіі і пасрэдны пасьляваенны празаік. Гэта палітычныя паэты Заходняй Беларусі М.Васілёк, В.Таўлай, М.Засім, А.Іверс.
Гэта цікавыя часам дзіцячыя творы ў вялізнай літаратурнай спадчыне Я.Маўра, В.Віткі, М.Лынькова, А.Якімовіча.
Гэта вядомыя байкі Крапівы, які на шкоду таленту часьцей сачыў за літаратурнай і палітычнай кан’юнктурай. Гэта мала адораныя, але надзвычай актыўныя П.Броўка і П.Глебка. Гэта "меншыя" паэты сярод сучасных імянітасьцяў: Астрэйка, Грахоўскі, Лужанін, Бачыла...
Гэта палітычныя паэты Куляшоў, Панчанка, Пысін, Бураўкін, Зуёнак, гэта гукапіс Р.Барадуліна, балады Я.Сіпакова, некаторыя вершы Н.Гілевіча, гістарычная драма "Крэва" М.Арочкі.
Вартыя ўвагі вершы А.Наўроцкага, Л.Галубовіча і асабліва А.Мінкіна, магчыма нешта з маскоўскіх па духу і беларускіх па мове Ул.Някляева і Л.Дранько-Майсюка. З тых, што яшчэ ня маюць асобных кніжак, але актыўна друкуюцца ў пэрыёдыцы, вартыя ўвагі А.Глёбус і С.Сокалаў.
Даволі нямоглая жаночая лірыка вельмі шырока прадстаўлена колькасна. Са старэйшых паэтак, у якіх яшчэ не ўтупілася пяро — Д.Бічэль-Загнетава, Мацяш, Іпатава, Коўтун. Пакуль пэрспэктыўнымі выглядаюць малодшыя — І.Багдановіч і іншыя.
З празаікаў гэта можа быць І.Шамякін — папулярны ў пэўнае часткі грамадзтва, але, здаецца, пройдзе, як час, у якім і пра які ягоныя творы. Гэта сёе-тое ў А.Карпюка і абразкі Ф.Янкоўскага, якія вылучаюцца моўнай дасканаласьцю.
Гэта і "меншыя" Карамазаў, Гіль, Кудравец, Гігевіч, Лецка. Гэта лубочныя, але па свойму цікавыя аповесьці В.Дубінкі, гістарычны раман Л.Дайнэкі "Меч князя Вячкі". Гэта гістарычная проза Ул.Арлова.
Нядаўна з цікавай аповесьцю "Восень пасярод вясны" дэбютаваў вядомы і вельмі чытабельны літаратуразнаўца Адам Мальдзіс.
Сярод драматургаў: Макаёнак, Матукоўскі, Петрашкевіч, Дудараў. І тут адчуваецца прыход маладзейшых. Скажам, даволі нечаканыя паводле зьмястоўнасьці і добрага майстэрства п’есы А.Асташонка.
Гэта, нарэшце, некаторыя работы крытыкаў М.Ларчанкі і Шкрабы, Бугаёва, а асабліва — Казьбярука і Рагойшы.
Сярод беларускіх пісьменьнікаў, якія жывуць на Беласточчыне ў Польшчы, у Менску асобнымі кніжкамі выходзілі паэзія А.Барскага і проза С.Яновіча, які апошнім часам нечым не дагадзіў кан’юнктуры і трапіў у чорныя нататнікі памфлетыстаў.
Здаровы народ, кажуць, сьмяецца сам з сябе. Пра гэта сьведчыць і цікавая ананімная паэма "Дзяльба" або "Лысая гара", якая шырока разыйшлася ў сьпісах і апавядае з добрым досьціпам і сатырай пра жыцьцё і справы нашых пісьменьнікаў усярэдзіне іхнага саюзу.
* Кнігі, што пазначаны зорачкай, ёсьць у спэцфондах цэнтральных беларускіх бібліятэк, але лягчэй іх знайсьці ў асабістых кнігазборах.