Другі дзень разьбіраюся з "Саньцзыцзінам" -- традыцыйным кітайскім букваром. Радасьць мяшаецца з жалем: раней трэба было. Бо, як кажа той буквар ужо ў трэцім радку (гл. сабж), "ня дбаеш, ня вучышся -- характар тады псуецца".
А першы яго радок канчаецца тым жа знакам, што й імя майго колішняга настаўніка.