Разьвітаньне з Быкавым
Jun. 25th, 2003 02:12 pmА палове першае калона на разьвітаньне стаяла па Фрунзэ, далей паралельна праспэкту і загіналася на Захарава, канчаючыся на паўдарозе да нямецкага пасольства. Да вечара, можа, усе і прайшлі б. Каля першай гадзіны, калі меўся пачацца жалобны мітынг, яго перанесьлі на 14, а пачатак жалобнага шэсьця -- адпаведна на 15. У залі б/ч/б сьцягі, нябожчыка за кветкамі не відаць. Парадак ахоўваюць хлопчыкі са значкамі "Беларускай Партыі Свабоды"; ёсьць таксама нейкія качкі ў цывільным -- кажуць, спэцміліцыя. Хоць Быкаў праваслаўны і ўчора яго дома адпявалі, праз дынамікі грае "Рэквіем" Моцарта.