Dec. 31st, 2003

miram: (Default)
Я стаў пры браме ў змрочны лес.
   Мароз сівеў, як здань.
Зімовы мут зацягваў спрэс
   Слабое Вока Дня.
У небе рвалася гальлё,
   Як струны з кволых лір,
І чалавечае жытло
   Гнуў вецер набакір.

Зямлі завострываўся твар,
   Нібыта Веку труп
Ляжаў, спавіты ў саван хмар,
   Пад плач вятровых труб.
Адвечны пульс жыцьця слабеў,
   І зблізку і здаля
Усё здавалася ў журбе
   І ў роспачы, як я.

Ажно разьліўся нечы сьпеў
   Папраз панылы дол,
І сьветлай радасьці павеў
   Пранесься навакол.
Насупраць сьцюж і завірух
   Адважна і наўпрост
Узьняў свой расьпяяны дух
   Стары аблезлы дрозд.

Стаялі у такой бядзе
   Зямля і людзкі род,
Настолькі не было нідзе
   Для радасьці нагод,
Што цераз змрочны неспакой
   Я чуў, як у паўсьне,
Надзею, тайны сэнс якой
   Ён ведаў, а я не.

31 сьнежня 1900

Thomas Hardy. The Darkling Thrush )
miram: (Default)
Пример заразы заразителен.
miram: (Default)
С наступающим! Спасибо, что мы вместе.
miram: (Default)
На дварэ мокры сьнег. Я на працы ўдваіх з калегам. Віна больш чым трэба. Да Новага Году -- тры хвіліны.

UPD: Замест курантаў у нас Бэтховэн з Шылерам -- Ode an die Freude. А калега кажа, гэтую музыку круцяць у тэлерэкламе нейкіх там банкаў.

UPD2: Схадзілі паглядзелі салют. Уражвае, хоць не настолькі, як улетку на Дні гораду. Дый людзей меней. Калега паздымаў.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 3rd, 2026 04:50 pm
Powered by Dreamwidth Studios