Mar. 22nd, 2004

miram: (Default)
Даволі цікавае (бо фактурнае) інтэрвію "Нашчадкі Скарынаўскай справы-2" (13 лютага 2004 г., №7/4244) з трыма беларускімі выдаўцамі: Уладзімірам Шарпілам ("Парадокс"), Аляксандрам Хаміцкім ("Белпрынт"), Кастусём Цьвіркам ("Беларускі кнігазбор"). Пакуль яны распавядаюць пра свае справы і праблемы, усё па-людзку. Ажно інтэрвіюер (Алесь Гаўрон -- хто гэта?) устаўляе свой камэнтар:
Дасціпныя камерцыйныя знаходкі Шарпілы асабліва яскравыя на прыкла-дзе фірмовага перакіднога “Календара дзелавога чалавека”, што выходзіць накладам 80—100 тыс. асобнікаў. Мала таго, што на кожнай старонцы стаіць лагатып фірмы-фундатара выдання, тут можна сустрэць і такія, напрыклад, радкі: “30 студзеня. Нарадзіўся П. П. Шарыкаў, начальнік пададдзела ачысткі гарадской гаспадаркі”. Ну хочацца падначаленым зрабіць прыемнае свайму шэфу на дзень нараджэння, збяруць у складкі 50 тыс. рублёў і маюць такі вось радок у календары! А ў тым календа- ры — 365 старонак! Калі аддзел рэкламы парупіцца, то — памнажайце і лічыце!
Ён што, праўда Булгакава не чытаў? І кіно не глядзеў? Ці гумар такі, а я яго не лаўлю?
miram: (Default)
Схадзіў учора на рынак. Прыцёг поўны рукзак. Сярэдні ўдзельны кошт каля 1 $/кг (крыху менш).

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 6th, 2026 11:32 pm
Powered by Dreamwidth Studios