Разгаварыўся (месяц ці два таму, а зараз наткнуўся на запіс) з прадавачкаю ў "Саюздруку". Скардзілася: на датаваныя выданьні ім даюць план сьпісаньня -- 20%, калі выходзіць больш, то даплочваюць з уласнай кішэні. Заробкі: у крамках, як тут, -- парадку 250 тыс. ($115), а ў шапіках -- менш, залежна ад плану, бывае і 130 тыс. ($60). Начальства было распарадзілася наводзіць эўрапэйскія парадкі, як яно іх разумее, -- набраць на працу маладых-прыгожых-высокіх не старэйшых за 30 гг., але на такія грошы ніхто не пайшоў.