Пад загалоўкам "Лукашенко предрекает голод" afn.by піша:
Яшчэ лічаныя тыдні таму ў пасланьні Senatui Populoque гаварылася, што харчовая бясьпека дасягнута. Гэтая супярэчнасьць ня надта цікавая: цана такіх заяваў вядомая. Але дзе і каму ён гэта сказаў?
Здаецца, навіна рэдагавалася: на
minsk_by гэты фрагмэнт выглядае крыху адрозна. У запісе, датаваным яшчэ [Чэр. 10, 2008|10:50 pm],
palitekanom падаў яго так:
Магчыма, акалічнасьць месца выкрасьлілі, каб зусім не прыцягваць увагі да абставін, у якіх была зроблена заява? Гэтая недагаворка рэзка кантрастуе з адрасатам паведамленьня ("предупредил население страны") -- які, у сваю чаргу, не супадае з адрасатам іншага фрагмэнту: "сегодня крайне важно ориентировать людей на сохранение подсобных хозяйств" -- гэта відавочна адрасавана ўжо начальству, а не "насельніцтву".
Цікава, што побач з гэтым гіпатэтычна рэдагаваным месцам дробная рэдактарская неахайнасьць -- "оно должно быть готовы" -- засталася нязьменнай на afn.by аж дагэтуль. А на сайце bel.biz, які перадрукаваў навіну з afn.by, яе ўжо выправілі.
На president.gov.by у гэты дзень, 10 чэрвеня, адзначаны віншаваньні, разгляд невядома якіх кадравых пытаньняў і тэлефонная гутарка з Мядзьведзевым "по инициативе российской стороны" -- ніякіх нарадаў, імпрэзаў і пад.
UPD. Магчыма, мелася на ўвазе цырымонія прызначэньня службоўцаў ("кадравыя пытаньні"), якая адбылася ў гэты дзень і была фрагмэнтарна паказана праз ТБ.
Сегодня А.Лукашенко предупредил население страны о том, что оно должно быть готовы к разным вариантам развития экономической ситуации в мире. По его словам, дефицит продовольствия в Беларуси неизбежен.
Яшчэ лічаныя тыдні таму ў пасланьні Senatui Populoque гаварылася, што харчовая бясьпека дасягнута. Гэтая супярэчнасьць ня надта цікавая: цана такіх заяваў вядомая. Але дзе і каму ён гэта сказаў?
Здаецца, навіна рэдагавалася: на
Сегодня А.Лукашенко, находясь в столице, предупредил население страны о том, что оно должно быть готовы к разным вариантам развития экономической ситуации в мире. По его словам, дефицит продовольствия в Беларуси неизбежен.