Афіцыйны Дзень незалежнасьці
Jul. 3rd, 2008 05:26 pm"Свабода" напісала, што сёньняшняе шэсьце фізкультурнікаў вытрымана ў стылістыцы СССР 30-х гг.
Здаецца, гэта вельмі павярхоўнае назіраньне. Рэжысэр, які ў 30-я гады прэзэнтаваў бы такое, далей нешта ставіў бы ў лепшым разе на Беламорканале.
У 30-я гг. былі б наўрад ці магчымыя:
1. Лірычны матыў замест пафаснага.
2. Замежныя матывы (Кітай).
3. Старажытныя матывы (коньнікі ў старажытнагрэцкіх хламідах -- адсылка да дзікіх рабаўладальніцкіх часоў).
4. Народніцкія матывы (народныя строі; але, здаецца, дапускалася этнаграфічная экзотыка -- шчасьлівыя аксакалы ў нацыянальных строях; ці гэта пазьнейшае?).
5. Бальныя танцы пасярод вуліцы (фракі!)
6. Танцы інвалідаў, увогуле прысутнасьць інвалідаў не сярод гледачоў.
7. Сюррэалістычныя матывы (людзі з птушынымі галовамі ў нейкіх хламідах на хадулях -- хоць такое можна сабе ўявіць у 20-я гг, калі яшчэ не лічылася варожым фармалізмам)
Нешта яшчэ, здаецца.
Больш за тое. У параўнаньні з 30-мі гг. зьмяніўся сам характар масавасьці, прынамсі ў двух дачыненьнях.
Па-першае, шэсьці 30-х самі па сабе былі масавымі. Шчыльнымі радамі праходзілі тысячы. У нашым жа выпадку стаўка робіцца не на масавасьць, а на разнастайнасьць. Праходзіць па 10-20 прадстаўнікоў кожнага віду спорту, а то і па адным. Праз тэлевізар паказалі 1 (адно) кола, у якім каціўся гімнаст; паказалі адзінкавага культурыста, які сьвяціў біцэпсамі і стрыманай жэстыкуляцыяй выказваў радасьць. У 30-я гг. такіх колаў быў бы цэлы батальён, а культурыстаў -- дывізія. Рэальная муштра масоўкі назіралася толькі на трыбуне, дзе сьцяжкамі рабілі лозунгі.
Па-другое, масавасьць гледачоў таксама адрозьнівалася. Людзі ішлі глядзець парад, але туды, дзе Сам, блізка нікога не падпускалі. Кардоны стаялі ад Гвардзейскай (400 м да скрыжаваньня), на выхадах з двароў (што я бачыў -- не бліжэй як за 150 м да старой вул. Дразда), адкуль нічога не відаць. Пускалі толькі па прапусках.
У 30-я так не рабілі: стаялі на тратуарах, пазіралі з балконаў. Нашто шэсьце, калі няма каму глядзець?
Але сёньняшні парад відавочна не разьлічаны на прысутнасьць публікі. Таму яго аўдыторыя, трэба разумець, дваякая: па-першае, Сам; па-другое, тэлегледачы, асабліва правінцыйныя.