Aug. 5th, 2009

miram: (Default)
2-3 тыдні таму на Нёмне вымарыла рыбу. Казалі, што дзесяцікілаграмовыя самы на бераг выкідаліся, па рацэ езьдзілі на маторках, каб хваляй дохлую рыбу прыбівала да берагу, а недзе на Стаўпеччыне пагінулі 50 буслоў, якія наеліся тае рыбы.

На выходных быў зь сябрамі на Нёмне пад Стоўпцамі. Вада рудая, за два дні ў ёй заўважылі адзінокую ўклейку і больш нічога жывога (водарасьці ня ў лік). Смурод яшчэ чуваць, але ўжо не такі моцны.

Тлумачэньні няўцямныя. Read more... )

Можна заўважыць, што практычна ўсе выпадкі прывязаныя да паўднёвай часткі краіны. Геаграфічны роскід пярэчыць дапушчэньню, што гэта, скажам, падтапіла склад з ядахімікатамі -- не на ўсіх жа гэтых рэках. З іншага боку, заспакаяльныя тлумачэньні чыноўнікаў прымушаюць успомніць аналагічныя іх паводзіны ў 1986 годзе. Поўнага сьпісу рэк, дзе вымарыла рыбу, у друку дагэтуль, здаецца, не было.

Найвыдатнейшы дагэтуль камэнтар даў Віктар Дзямянчык, вучоны сакратар Палескага аграрна-экалагічнага інстытуту НАН Беларусі. Паразважаўшы наконт "гелиобиологической цикличности", ён скончыў на мажорнай ноце:

Но есть в заморе и плюсы. После таких спартанских условий останутся сильнейшие из рыб.


Кідаецца ў вочы падабенства з выпадкам, які апісаны ў Бібліі, у кнізе Выхад, 7, як першая з дзесяці караў эгіпецкіх:

і ўся вада ў рацэ ператварылася ў кроў, 21. і рыба ў рацэ вымерла, і рака засьмярдзела, і Егіпцяне не маглі піць з ракі; і была кроў на ўсёй зямлі Егіпецкай.


xp: [livejournal.com profile] miram, [livejournal.com profile] by

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 3rd, 2026 09:31 pm
Powered by Dreamwidth Studios