У
by_mova
blednotik запытаў:
Паспрабуем знайсьці адказ з дапамогай новага правапісу.
У §17 ("Падоўжаныя і падвоеныя зычныя") адказ, здавалася б, знаходзіцца ў падпункце 2:
Канчатковага адказу тут няма, але з прыкладаў можна здагадацца, што сьпіс выключэньняў адносна кароткі і ўключае традыцыйныя напісаньні, у лік якіх прозьвішча кінарэжысэра, пры ўсёй яго славе, наўрад ці ўваходзіць. Таму -- Занусі.
Аднак сьледам за п.2 ідзе п.3, дзе чытаем:
Складаецца ўражаньне, што ў гэтым п.3 фармулёўка -- ад аднаго правіла, а ілюстрацыйны матар'ял -- ад другога. Усе прыклады тут на падваеньне, якое ўзьнікла з ётацыі, але фармулёўка пра гэта ня кажа. Далей, фармулёўка абмяжоўвае сфэру дзейнасьці гэтага правіла толькі "ўласнымі імёнамі і назвамі", хоць тая ж самая зьява мае месца і ў агульных імёнах: "збожжа, маззю, галлё, насенне, калоссе, смецце, ламачча, зацішша, разводдзе" (прыклады з Правілаў-57, §60). Можна было б думаць, што п.2 -- пра запазычаныя словы, а п.3 -- пра свае, але чаму тады ў п.3 пра гэта не сказана адкрытым тэкстам і чаму правіла для запазычаньняў ідзе перад правілам для спрадвечных слоў? Дый ілюстрацыйны матар'ял гэтую думку абвяргае: усе названыя ў абодвух пунктах імёны -- запазычаньні, што Ганна, што Фядосься.
Паспрабуем цяпер фармальна абгрунтаваць напісаньне "Зануссі" праз два "с". Імя -- уласнае, вымавіць падоўжана нішто не перашкаджае (а арыгінальнае напісаньне наўпрост штурхае да такога вымаўленьня) -- то ж бо адлюстроўваецца і на пісьме. QDE.
(Слабое месца і ў гэтым доказе, і ў фармулёўцы п.3 -- адно і тое ж: адкуль ведаем, падоўжана трэба вымаўляць ці не, калі можам і так, і гэтак?)
Ыыы. Нам жа з гэтым жыць.
які варыянт напісання прозвішча Zanussi у беларускай мове будзе правільным: Зануссі ці Занусі? (варыянт Занусьсі не разглядаецца)
Паспрабуем знайсьці адказ з дапамогай новага правапісу.
У §17 ("Падоўжаныя і падвоеныя зычныя") адказ, здавалася б, знаходзіцца ў падпункце 2:
2. У запазычаных словах, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, і вытворных ад іх словах падвоеныя літары звычайна не пішуцца: граматыка, група, калектыў, калекцыя, сума, карэспандэнт, каса, касір, тэрыторыя, піца, саміт; Ала, Васа, Генадзь, Іна, Нона, Іпаліт, Кірыл, Адэса, Калькута, Марока, Ніца; але: бонна, донна, манна, панна, ванна, мадонна, саванна; Ганна, Жанна, Сюзанна, Мекка і інш. Напісанне такіх слоў вызначаецца па слоўніку.
Канчатковага адказу тут няма, але з прыкладаў можна здагадацца, што сьпіс выключэньняў адносна кароткі і ўключае традыцыйныя напісаньні, у лік якіх прозьвішча кінарэжысэра, пры ўсёй яго славе, наўрад ці ўваходзіць. Таму -- Занусі.
Аднак сьледам за п.2 ідзе п.3, дзе чытаем:
3. Ва ўласных імёнах і назвах падоўжанае вымаўленне зычных адлюстроўваецца на пісьме: Аўгіння, Аксіння, Анісся, Аўдоцця, Наталля, Таццяна, Усціння, Фядосся, Траццякоўка; Краснаполле, Залессе, Закарпацце і інш.; але: Ілья, Емяльян, Касьян, Ульян, Ульяна, Юльян, Юльяна, Традзьякоўскі і вытворныя ад іх: Ільін, Ільіч, Ільінскі, Ільічоўка, Ульянаў, Ульянаўск, ульянаўскі і інш.