Dec. 6th, 2010

miram: (Default)
Л. на Ўсебеларускім народным сходзе заўважыў, м.ін.: "У нас вообще любое предприятие может быть приватизировано".

Вядома, што законам вызначаны характарыстыкі прадпрыемстваў, якія не падлягаюць прыватызацыі. Вядома таксама, што канкрэтныя сьпісы такіх прадпрыемстваў вызначаюцца пастановамі Саўміну і, здаецца, іншых органаў таксама. Такіх пастановаў прынята ўжо шмат, і наступныя ўносяць зьмены ў папярэднія.

Здавалася б, перад намі хлусьня, безадказнасьць або пустое плявузганьне. Аднак такое ўражаньне часта кажа проста пра хібныя прэзумпцыі, прынятыя слухачом. І сапраўды, сама колькасьць пастановаў "аб унясеньні зьменаў" паівнна навесьці на думку, што закон тут ня столькі дура, колькі дышла.

Прававая норма, якая рэальна дзейнічае ў гэтай сфэры і ў сьвятле якой цытаваная фраза напаўняецца сэнсам, сфармулявана ў пазамінулым стагодзьдзі гораданачальнікам Барадаўкіным:

В ожидании этого исхода он занимался делами и писал втихомолку устав о "неcтеснении градоначальников законами". Первый и единственный параграф этого устава гласил так: "Ежели чувствуешь, что закон полагает тебе препятствие, то, сняв оный со стола, положи под себя. И тогда все сие, сделавшись невидимым, много тебя в действии облегчит".

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 5th, 2026 02:59 am
Powered by Dreamwidth Studios