Камуністы -- гэта слова як са сталі
Nov. 9th, 2012 03:14 pmЛідэр беларускага "Левага фронту" Дзяніс Кудранок лічыць:
І ён жа скардзіцца:
Што тычыцца Курапатаў, яшчэ вялікае пытаньне, хто каго, чаго расстрэльваў... Кузьняцоў усё спрабуе нешта давесьці. Але нават калі дапусьціць, што гэта месца расстрэлаў савецкіх грамадзянаў, то трэба зыходзіць з таго, што прысуды былі прыведзеныя ў выкананьне на падставе таго савецкага заканадаўства. Яны тады разглядаліся як ворагі савецкай дзяржавы.
Я не магу сказаць, добрых ці кепскіх людзей там расстралялі. Магу толькі сказаць, што законныя прысуды былі прыведзеныя ў выкананьне. Маральную ацэнку мы даваць цяпер ня можам. Гэта яшчэ гісторыя дасьць.
І ён жа скардзіцца:
«Так, 7 лістапада нас затрымалі, проста не пусьцілі на мітынг. Без усялякай прычыны спынілі супрацоўнікі КДБ для высьвятленьня асобаў. Даставілі ў Маскоўскі РУУС, пратрымалі тры гадзіны. Са сьмехам абяцалі расстраляць. Гэта жарт, канечне. Але такія жарты супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненьні да затрыманых не да месца, на маю думку.
І сьцягі нашыя скралі. Калі нас выпускалі ўжо, мы спрабавалі вярнуць сваю маёмасьць. А нам кажуць: „Не было ў вас ніякай маёмасьці — ані газэт, ані сьцягоў“. Фактычна скралі. Мы зараз будзем даваць гэтаму прававую ацэнку. Магчыма, напішам заяву па факце крадзяжу».