Feb. 9th, 2014

miram: (Default)
Алесь Белы піша, што Манюшка быў вернападданы расейскіх цароў і сябраваў з расейскімі кампазытарамі, а таму яго 200-годзьдзе (2019) трэба шырока адзначыць у Расеі.

Ня ведаю, які ён там быў вернападданы, але што ў Беларусі яго неяк пазьбягаюць -- то факт.

У Менску за савецкім часам опэры Манюшкі ставіліся аж двойчы. У 1952 -- "Страшны двор" (пер. Танка, не апублікаваны і з пары спробаў не знайшоўся), у 1975 -- "Галька". І ў 1994 у Купалаўскім тэатры асобныя фрагмэнты з "Сялянкі". Усё. UPD: яшчэ "Verbum nobile" ў 2013-м, як падказаў [livejournal.com profile] liashkom.

Яшчэ выйшаў зборнік рамансаў на вершы Сыракомлі "Ліра мая для сьпеваў" (1998) і ў сэрыі "Беларускі Музычны Архіў" -- CD "Станіслаў Манюшка. Песьні з-над Нёмна й Дзьвіны на вершы Яна Чачота".

Здаецца, нейкая жалезная заслона ў палітыцы збольшага прапала, але ў культуры яшчэ вісіць.

Праўда, у Польшчы Манюшка чуваць таксама не на кожным рагу. У Кракаве ў аддзеле з дыскамі ў краме -- забыў назву, нешта накшталт нашай "Кароны-Тэхна" -- Манюшкі знайшлося два дыскі, адзін з анталогіяй арыяў і песенек, адзін з выбранымі нумарамі са "Страшнага двара".

Я да пэўнага часу пра Манюшку ведаў дзьве рэчы. Што гэта асоба з шэрагу "нашы славутыя землякі" і што ён "у сваёй творчасьці шырока выкарыстоўваў матывы беларускага музычнага фальклёру" -- так за савецкім часам апраўдвалі аўтараў непралетарскага паходжаньня. Беларускі музычны фальклёр, як вядома, у сваёй масе досыць мэлянхалічны (пар. пра гэта ў "Маім шыбалеце" Пётры Садоўскага, с. 137-153), так што гэта было не найлепшай рэклямай.

Ажно ў ЖЖ [livejournal.com profile] stary_kresowiak сустракаю зь нейкай нагоды відэа: нейкі Анджэй Хёльскі сьпявае нейкую арыю нейкага Мечніка з нейкай опэры Манюшкі "Страшны двор". Ну, дай паслухаю.

Паслухаў. Потым яшчэ раз. Потым яшчэ дваццаць восем разоў укругавую. Потым пабег у інтэрнэт -- дзе б знайсьці гэта цалкам, і чаго-небудзь падобнага, і болей-болей, можна бяз хлеба.

Знайшлося чатыры опэры і пара дзясяткаў песень. З соцень чатырох.

Спасылка па тэме: Станіслаў Манюшка -- чатыры опэры.

March 2014

S M T W T F S
       1
2 3 4 5 6 78
91011 12131415
16171819202122
23242526272829
3031     

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Oct. 22nd, 2017 01:25 pm
Powered by Dreamwidth Studios