May. 9th, 2014

miram: (Default)
Царства нябеснае палеглым. І віншаваньні жывым, пакуль сёньняшні дзень яшчэ нічым не азмрочаны.
miram: (Default)
1940 год -- яшчэ не Вялікая Айчынная, але ўжо Другая Сусьветная. Здымкі ліста Міхаіла Кудзёлкі, конюха з вёскі Праснакі на Капыльшчыне, апублікаваў [livejournal.com profile] btclub, я расчытаў і набраў.

Кудзёлка Міхаіл Іванавіч, 1921 г.н., сяржант, сувязіст, прызываўся ў 1940 г., служыў у г.Львоў, Украіна, прапаў бязь вестак у ліпені 1941 г.



Письмо.

Здрастуйце дарагие радители Оцец и Маць. Во первых строках своего письма я вам спешу паведамиць што я жыв и здаров чаго и вам желаю ў вашей дамашняй жызни. Таких асобенных новасцей умяне нима пака ўсе пастарому Мне жывецца пака што ниплоха сала и сыр дасюль было то я як нихватае есци то вазьму иззем а так у сталовай есци пака малавата таму што дома я ев несколька раз а тут тры разы завтрык ашче цемнавата а, абед у тры часы, то ад завтрыка до абеда есци хочацца. З чумаданав ничога нивыкидали ўсе асталася пара бялья палаценца лошка // крушка. Лошки и крушки нам выдали. Унас уже выпаў снег 27 и стала холадна на дваре. Напишыце мне як там у вас из надворем ци холадна ци цепла. Мне вельми скучна без дому так хочацца дадому што проста аддалбы усе насвеце каб тольки прыехаць дадому. Татачка як ты там маешся ци хаця здаровы пакидай старажыць мо як заробице сабе хлеба а грошай мо дали троха из калхоза. Выплатки якия мо изнов прыслали. Вы на мяне не абижайцеся ни зашто я кольки мог вам дапамагчы то дапамог. Грошы якие зарабляв у канюхох я вам усе аддаваў а, цяпер раз треба пагараваць то // пагаруйце а як прыду дамой [то?] изнов буду зарабляць и дапамагаць если вам треба грошы то я магу рублей 50 прыслаць тых што вы мне дали на дарогу мама ты хаця там ниплач па мне бо я знаю што ты там усё думаеш пра мяне нима чаго думаць нас многа там и мы усе жывом дружнаю сямею як аднаго бацьки тольки што дысцыплина вельми строгая. И цяшкия вельми заняця страевой мы мала праходзим вельми цяшка па целефании. Больш писаць нет чаго что знал то написал. Ниабижайцеся на мяне мо дзе я што нидобра написав. Вы на мяне мо абижаецеся што я часта вам // часта шлю письма. Пака дасвидане. Ажыдаю атвета. Перадаю я вам прывет.

Писав ваш сын Михаил Иванавич.

Мои адрас вы знаеце ци не если не знаеце то я вам пишу яшче раз свой адрас

УССР г. Львов
Главпаўштампт
п/я 27. Палучыць Куделку Михаилу Иванавичу.

27/X-40 г. (подпіс)




Старонкі ліста: )

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 3rd, 2026 02:33 am
Powered by Dreamwidth Studios