Ars vivendi: Рома пра заплечнік
Jan. 5th, 2015 04:52 amКругасьветны падарожнік Рома Сьвечнікаў расказвае, як сабраць заплечнік у такую дарогу:
РС: Я пералічу тэзісна. Самае галоўнае — гэта спальнік, на яго грошай не шкадуйце ніколі. Намёт увогуле браць неабавязкова, бо амаль заўсёды вы знойдзеце нейкі дах. Не забудзьцеся флікеры, іх шмат не бывае. Калі едзеце ў краіну, дзе холадна, абавязкова трэба набыць добрую тэрмабялізну. Звярніце ўвагу на абутак, усё іншае неістотна. У першую вандроўку не бярыце заплечнік большы за 50 л. Дарэчы, ўзважце заплечнік, калі ён важыць больш за 10 кг – нікуды не едзьце. З цягам часу і вопытам ягоны памер будзе не большым за 7 кг. Ліхтарык вазьміце, ну і нож. Мапы і компас браць не трэба, вы ў ХХІ стагоддзі.