Фрыдрых Шылер
РУКАВІЧКА
Апавяданне
Кароль Францыск любіў забавы
I, асабліва, бой крывавы;
Перад сваім звярынцам
Сядзеў ён на балконе з прынцам,
Навокал - графы і вяльможы,
За імі — дам букет прыгожы.
Вось махнуў ён рукою, —
Зазвінелі жалезныя краты,
I, паважнай ступою,
Вялізны, кудлаты,
На арэну выходзіць леў;
На людзей паглядзеў
З ухмылкай лянівай,
Трасянуў рыжай грывай,
Пацягнуўся, разявіўшы зяпу,
Паклаў галаву на лапу,
Хвост каля ног
I лёг.
I кароль зноў махае, —
Адчыняецца клетка другая,
I адтуль адным скокам,
Дзіка бліснуўшы вокам,
Тыгр выбягае;
Але, ўбачыўшы льва на дарозе,
Ён спыніўся ў трывозе,
Забурчаў
I пачаў
Рыхтавацца да бою -
Драць зямлю пад сабою,
Поўны злосці і прагі.
Леў - ніякай увагі.
Тыгр асмялеў
I лёг там, дзе леў.
Шум памалу сціхае.
I кароль зноў махае, —
Тады з трэцяе клеткі
Выскакваюць два леапарды-падлеткі,
Пачалі з тыграм сварку,
Але той даў ім
лапай па карку;
Леў падняўся, зароў
На звяглівых звяроў,
Супакоіў іх трошкі;
I, адбегшы ўбок,
Паляглі на пясок
Драпежныя, страшныя кошкі.
Паказаў новых грамада чакала.
Тым часам, лёгкая як пух,
З жаночай ручкі рукавічка ўпала
Ў звярыны круг.
Каварная красуня Адэліна
Дэлоржу рыцару з насмешкай робіць знак:
«О рыцар мой, праверыць я павінна,
Калі кахаеце мяне вы так,
Як прысягаць засвоілі прывычку,
Прашу вас, падыміце рукавічку!»
Дэлорж ні слова не сказаў:
Спакойны, горды,
Спусціўся ўніз і рукавічку ўзяў
З-пад самай львінай морды.
Маўчаць прыдворныя, кароль прыціх,
Спалоханыя дамы анямелі.
Адвага рыцара здзівіла ўсіх.
I доўга-доўга воплескі грымелі,
Калі герой вярнуўся на балкон.
Да Адэліны падыходзіць ён.
Яна, шчаслівая, смяецца:
«О рыцар мой, вы заслужылі дар».
I, кінуўшы ёй рукавічку ў твар,
Сказаў Дэлорж: «Любоў не прадаецца».
(Юрка Гаўрук. Агні ў прасторах. Выбраныя пераклады. Мн., 1975. С. 87-89.)
( Арыгінал: )
РУКАВІЧКА
Апавяданне
Кароль Францыск любіў забавы
I, асабліва, бой крывавы;
Перад сваім звярынцам
Сядзеў ён на балконе з прынцам,
Навокал - графы і вяльможы,
За імі — дам букет прыгожы.
Вось махнуў ён рукою, —
Зазвінелі жалезныя краты,
I, паважнай ступою,
Вялізны, кудлаты,
На арэну выходзіць леў;
На людзей паглядзеў
З ухмылкай лянівай,
Трасянуў рыжай грывай,
Пацягнуўся, разявіўшы зяпу,
Паклаў галаву на лапу,
Хвост каля ног
I лёг.
I кароль зноў махае, —
Адчыняецца клетка другая,
I адтуль адным скокам,
Дзіка бліснуўшы вокам,
Тыгр выбягае;
Але, ўбачыўшы льва на дарозе,
Ён спыніўся ў трывозе,
Забурчаў
I пачаў
Рыхтавацца да бою -
Драць зямлю пад сабою,
Поўны злосці і прагі.
Леў - ніякай увагі.
Тыгр асмялеў
I лёг там, дзе леў.
Шум памалу сціхае.
I кароль зноў махае, —
Тады з трэцяе клеткі
Выскакваюць два леапарды-падлеткі,
Пачалі з тыграм сварку,
Але той даў ім
лапай па карку;
Леў падняўся, зароў
На звяглівых звяроў,
Супакоіў іх трошкі;
I, адбегшы ўбок,
Паляглі на пясок
Драпежныя, страшныя кошкі.
Паказаў новых грамада чакала.
Тым часам, лёгкая як пух,
З жаночай ручкі рукавічка ўпала
Ў звярыны круг.
Каварная красуня Адэліна
Дэлоржу рыцару з насмешкай робіць знак:
«О рыцар мой, праверыць я павінна,
Калі кахаеце мяне вы так,
Як прысягаць засвоілі прывычку,
Прашу вас, падыміце рукавічку!»
Дэлорж ні слова не сказаў:
Спакойны, горды,
Спусціўся ўніз і рукавічку ўзяў
З-пад самай львінай морды.
Маўчаць прыдворныя, кароль прыціх,
Спалоханыя дамы анямелі.
Адвага рыцара здзівіла ўсіх.
I доўга-доўга воплескі грымелі,
Калі герой вярнуўся на балкон.
Да Адэліны падыходзіць ён.
Яна, шчаслівая, смяецца:
«О рыцар мой, вы заслужылі дар».
I, кінуўшы ёй рукавічку ў твар,
Сказаў Дэлорж: «Любоў не прадаецца».
(Юрка Гаўрук. Агні ў прасторах. Выбраныя пераклады. Мн., 1975. С. 87-89.)
( Арыгінал: )