miram: (Default)
[personal profile] miram
Забраў працоўную кніжку. Цяпер беспрацоўны па ўсёй форме.

Адаслаў два лісты "сьлімаковай поштай", як кажуць мурлюканцы. Сто гадоў з ёю ня зьвязваўся. Спадабалася. Яшчэ хачу. Прыгожых марак, даражэйшых за 1000, не знайшлося, таму імі па паўканвэрта пазаклейваў. Паштоўкі з відамі беларускіх гарадоў -- вялікая рэдкасьць. Шукаў нешта пра Пінск, знайшоў толькі адну з новазбудаванай там царквою.

Купіў маме насьценны каляндар па-беларуску. З відамі Менску. Ня памятаю, калі апошні раз бачыў такое дзіва. Побач віселі яшчэ два тае ж фірмы, у тым жа дызайне, але з іншымі сюжэтамі (прырода) і па-расейску.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 6th, 2026 06:43 pm
Powered by Dreamwidth Studios