Кніжкі апошняга часу
Mar. 20th, 2004 07:47 pm- Павел Сьцяцко. Культура мовы. Мн., Тэхналогія, 2002. Пад адной назвай і адной вокладкай -- дзьве яго ранейшыя кніжкі, што выдаваліся мізэрнымі накладамі ў Гародні.
- Мінск незнаёмы. 1920--1940. Мн., Ураджай, 2002. Фотаальбом, а ў дадатку -- "Спадарожнік па Менску" 1930 г., што яго цытаваў
rydel23. - Беларуская мова, інтэрнет і камп'ютэр. Матэрыялы "Круглага стала" міжнароднага сімпозіума "Разнастайнасць моў і культур у кантэксце глабалізацыі". Мінск, 20 мая 2002 г. Мн., Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз "Чарнобыль", 2002. Кідаецца ў вочы адсутнасьць сярод удзельнікаў Шчэрбіна, гл. ягоны арт. у адным з апошніх №№ "Роднага слова" і ягоную кніжку пра беларускую лексыкаграфію, што ляжыць у файлавым разьдзеле на "Мовазнаўстве".
- Интернет. Желтые страницы. Белорусские ресурсы. 2004. Вельмі пазнавальна.
- Я.И.Гин. Проблемы поэтики грамматических категорий. СПб, 1996.
- Лоуренс Аравийский. Семь столпов мудрости. СПб, "Азбука", 2001.
- Т.Л.Брускина, Л.Ф.Шитова. Краткий русско-английский фразеологический словарь. СПб, 1998.
- Ian Fleming. Doctor No. СПб, 2003.
Чаму столькі піцерскіх кніжак? Дальбог, наўмысьля не падбіраў :)