miram: (Default)
[personal profile] miram
Учора каля паўночы на скрыжаваньні Дразда і Машэрава рэпэтыцыя параду. Ваенная тэхніка, мабыць, прайшла да мяне. Пры мне -- кавалерыя (конная школа) і прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў. Грае аркестр, з дынамікаў сьвяточныя галасы дыктараў. Ліхтары, міліцыя і публіка. Сярод ночы. Поўны сюр.

Не хапала толькі на якой-небудзь платформе замест халадзільнікаў і тэлевізараў -- Вія ў поўны рост. І праз дынамік, голасам Левітана: "Поднимите мне веки!"

Надпісы на машынах у параднай калоне -- спрэс па-расейску, дыктарскі тэкст таксама. У тэксьце чуваць выразы "бренд", "имидж Беларуси", "стандарты европейского качества".

Калону танкаў, БТР-аў і ўсякіх самаходак бачыў за пару дзён да таго. І салдаты маршыравалі. Вельмі дзіўна бачыць столькі войска паблізу Драздоў.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 10th, 2026 09:21 am
Powered by Dreamwidth Studios