Парад

Jul. 3rd, 2002 10:51 am
miram: (Default)
[personal profile] miram
У тэлевізары толькі што скончылася прамая трансьляцыя параду на "дзень незалежнасьці". Горад вымер. Кастрычніцкая плошча пустая, адзін ваенны аркестр стаіць з краёчку. Тратуары таксама пустыя. Людзі толькі на трыбунах -- урадавай і гасьцявой. Музыка грае "Этот день победы порохом пропах". Па шырокім праспэкце на фоне пустой плошчы крочаць рэдкія шарэнгі чалавек па 5-10. Кадры, годныя Акіры Курасавы. Першае, што спытаў К.Т., зірнуўшы ў тэлевізар: "А дзе народ?". А народу ладзяць гуляньні ў парках.

Вайсковага параду не засьпеў. А спартыўны -- праходзілі па дзесятку-другому ад кожнага віду спорту з характэрнымі рухамі: каратысты ставілі блокі, хакеісты крочылі, ведучы перад сабою клюшкі па асфальце, барцы адзін аднаго перакідалі цераз галаву, і г.д.

Уночы ў "Прэстан" (начнік) стаяла няслабая чарга. Сёньня, кажуць, сьпіртное будуць прадаваць толькі да 16:30.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 4th, 2026 02:25 am
Powered by Dreamwidth Studios