miram: (Default)
[personal profile] miram
Прыходзілі зьбіраць подпісы ўжо за дваіх кандыдатаў. Адзін -- Уладзімір Колас, другі -- шэф нейкага дабрачыннага фонду дапамогі сіротам (сам гадаваўся ў дзіцячым доме); ранейшыя пасады -- супрацоўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі; сьледчы па эканамічных злачынствах. За Коласа зьбірала подпісы нейкая жанчынка, а за сьледака -- хайраты хлопец з фенечкамі. Дажыліся.

Каля пад'езду вісіць ксэракопія ліста з ЖРЭУ з тлумачэньнем нейкіх нюансаў платы за камуналку (у такіх дамах стаяць лічыльнікі вады, а ў сякіх не стаяць, і г.д.), а ніжэй прыпіска: зьвярталіся з запытамі (не ўдакладнена, якімі) у ЖЭС і ЖРЭУ (трэба разумець, той самы, адкуль гэты ліст), але там не адказалі, і ні наш дэпутат, ні тыя, хто хоча цяпер у дэпутаты, не паспрыялі (няясна, у якой справе). Подпіс і кантактны тэлефон (не пазначана, ці сам ён таксама кандыдат).
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 15th, 2026 05:26 am
Powered by Dreamwidth Studios