miram: (Default)
[personal profile] miram
Квінтэсэнцыя "буржуазнага аб'ектывізму", які Арнольду Мак-Міліну ўпікалі ў нас за савецкім часам, -- у адной ягонай фразе ("Беларуская літаратура дыяспары", с. 164): "Проза Алеся Змагара мае нашмат ніжэйшы ўзровень, чым ягоная паэзія".

Абсалютна неверагодна ўбачыць падобнае прызнаньне ў нашых акадэмічных літаратуразнаўцаў. Iм найперш ня мэтаду нестае, не адукацыі, не ідэалагічнасьці альбо там апалітычнасьці, не філасофскае глыбіні ці бойкага пісьма -- а густу.

Таму найцікавейшым з гісторыкаў беларускай літаратуры дагэтуль застаецца Гарэцкі.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 7th, 2026 11:11 pm
Powered by Dreamwidth Studios