Перадвыбарчае
Oct. 14th, 2004 09:34 pmПрыйшла была ўлётка кандыдата -- юрыста Ігара Волчака. Мама яму патэлефанавала, прадставілася выбаршчыцай і запыталася пра ягонае стаўленьне да моўнай праблемы. На пачатку размовы ён папрасіў прабачэньня, што кепска ўмее па-беларуску, а на заканчэньне -- паабяцаў, што калі трапіць у парлямэнт, то будзе дамагацца, каб беларуская мова стала дзяржаўнаю.
Увесь раён абклеены ўлёткамі старшыні гарадзкога саюзу афганцаў. А сустрэчы з выбаршчыкамі ладзіў з усіх кандыдатаў толькі Ўладзімір Колас.
У скрынку ўкінулі перадрэфэрэндумную "Саўбелію".
Увесь раён абклеены ўлёткамі старшыні гарадзкога саюзу афганцаў. А сустрэчы з выбаршчыкамі ладзіў з усіх кандыдатаў толькі Ўладзімір Колас.
У скрынку ўкінулі перадрэфэрэндумную "Саўбелію".