У сярэдзіне 1980-х у талакоўскім коле былі складзены тры "кароткія агляды": беларускай літаратуры, мовы, гісторыі. Заданьне яны мелі асьветніцка-прапагандысцкае. Як на сёньня, яны становяць толькі гістарычную цікавасьць, бо што за саветаў было забароненым плодам, цяпер растыражавана. Гэта тычыцца і сабжа. Цікавы ён іншым: бібліяграфічным дадаткам. Там 115 пазыцыяў -- пералік таго лепшага, што варта чытаць з гэтай літаратуры і пра яе, са сьціслымі анатацыямі. Перавыданьні наступнага амаль ужо дваццацігодзьдзя пазбавілі актуальнасьці багата спасылак, але не імёнаў. Напэўна, па беларускай літаратуры савецкага часу можна скласьці і лепшы праваднік, але, здаецца, больш ніхто не парупіўся. Прыкметы часу -- у пазнаках, што ў якой бібліятэцы ляжыць у адкрытым фондзе, а што ў спэцсхове.
Наб'ю -- выкладу.
Наб'ю -- выкладу.