miram: (Default)
[personal profile] miram
  1. С.М.Шведаў. Слоўнік сінонімаў беларускай мовы. Мн., Сучаснае слова, 2004. 480 с. Хваліцца, што зьмяшчае каля 25 тыс. словаў і фразеалаагічных адзінак. Загаловачных артыкулаў каля 10 тыс. Голыя сьпісы, без ніякіх тлумачэньняў, з рэдкімі паясьненьнямі пра сфэру ўжываньня або стылёвую афарбоўку, пад кожным артыкулам адна ілюстрацыя на пару-тройку словаў. Сынанімічныя рады, якія адносяцца да розных значэньняў загаловачнага слова, разьмежаваныя. Націскі прастаўленыя толькі на загаловачных словах. У загалоўкі вынесеныя далёка ня ўсе наяўныя сынонімы, а індэксу няма. Падбор лексыкі багаты, шмат нетрывіяльных слоўцаў -- і гэта галоўнае. Сынанімічнасьць складальнік разумее шырока, часам аб'ядноўваючы словы ў гняздо паводле сумежнасьці (пад загалоўкам "партал" знаходзім "сервер"), гіпаніміі ці гіпераніміі (пад "пацуком" знаходзім "грызуна"). Прынцып разьмеркаваньня лексыкі паміж загалоўкамі -- загадкавы: на "панталоны" сынонімаў больш, чым на "штаны". У прадмове аўтар піша, што "паспрабаваў наўмысна не перасычаць слоўнік паланізмамі"; пры пільнай увазе да народнай лексыкі гэта, здаецца, пайшло ягонай працы толькі на карысьць. Трохі яскравых паланізмаў, тым ня менш, ёсьць, як і русізмаў. Досыць часта здараюцца карэктарскія недагляды.

    Для параўнаньня: у Клышкі каля 1900 радоў, каля 11 тыс. словаў і выразаў. У расейскім слоўніку Аляксандравай (найбліжэйшы расейскі аналяг паводле будовы, аднак лепш структурызаваны) -- каля 9 тыс. радоў, каля 30 тыс. словаў і выразаў.

    У "Падпісных выданьнях" каштуе 6-7 тыс.
  2. Biography of Cardinal Mezzofanti, by Charles William Russel, @ http://how-to-learn-any-language.com.

    Joseph Caspar Mezzofanti (1774-1849) was an Italian Cardinal who spoke more than 38 languages fluently. The definitive study of Mezzofanti is a 500 pages book by Charles William Russel published in 1863.
    • Davies A., Elder C. The Handbook of Applied Linguistics. 2004.

    • Probabilistic Linguistics. Ed. by Rens Bod et al. MIT Press, 2004.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 10th, 2026 09:56 am
Powered by Dreamwidth Studios