miram: (Default)
[personal profile] miram
М. назваў тры асноўныя мэты аб’яднанай апазыцыі:

(Мілінкевіч: ) “Першая, гэта дэстабілізацыя ўлады негвалтоўным шляхам. Гэта зрабіць усё, каб быў крызіс улады. Ён і так ужо ёсьць, мы яго будзем павялічваць. Па-другое, гэта пасьля шырокага крызісу правесьці дэмакратычныя выбары. Ну, а трэцяя мэта, самая галоўная, гэта зрабіць, каб Беларусь была дэмакратычнай краінай, з дабрабытам і незалежнай”.


1. У адну кучу звалены звышзадача (трэці пункт -- апошні, што характэрна) і стратэгічныя мэты (першыя два).
2. У чым выяўляецца крызіс улады? і якім такім негвалтоўным шляхам яго павялічваць?
3. Фармулёўкі пра "дэстабілізацыю ўлады" і "павелічэньне крызысу" наводзяць на думку, быццам М. працуе ў спарынгу з Зімоўскім і Кº. Цяжка прыдумаць праграму, з якое было б лягчэй зрабіць жупел і пад якую было б цяжэй мабілізаваць народ.
4. Традыцыйна -- нуль канкрэтыкі.

Наступны акт марлезонскага балету -- у панядзелак, 22 траўня: "палітрада дэмсілаў". Яна "плянуе зацьвердзіць стратэгію і плян дзеяньняў апазыцыі", але сам М. разьлічвае "зрабіць усім зразумелую стратэгію, паставіць мэты і вызначыць шляхі іх дасягненьня" толькі "да сярэдзіны чэрвеня", і што будуць зацьвярджаць у панядзелак -- няясна.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 14th, 2026 02:05 pm
Powered by Dreamwidth Studios