miram: (Default)
[personal profile] miram
Саюз пісьменьнікаў выгналі з Дому літаратара.

Па іроніі, застаўся там арандатар -- Інстытут Гётэ. Цяпер, выходзіць, трэба вучыць нямецкую, каб туды зайсьціся.

Я яшчэ памятаю стары Дом пісьменьніка -- у шэрай даваеннай камяніцы на Энгельса, дзе Мазанік была ўзарвала Кубэ. Тая камяніца стаяла насупраць лялечнага тэатру; яе даўно няма. У паўпадвале была літфондаўская паліклініка, а бібліятэка -- на самым высокім паверсе, другім ці трэцім; там было цесна, а стэлажы -- высозныя.

А да вайны Дом пісьменьніка (казалі проста: "Дом") быў на рагу Савецкай і Камсамольскай, «дзе кафэ "Вясна"».


Рабунак практычна завершаны. Што яшчэ засталося ў пісьменьнікаў? Іслач прадалі ці прадаюць. Сам Літфонд?

Разам з памяшканьнем Саюз пазбаўляецца юрыдычнага адрасу. Цяпер трэба чакаць яго фармальнай ліквідацыі на гэтай падставе -- і тады афіцыйны саюз на чале з сэнатарам Чаргінцом застанецца "панам гары". Шырокім і дасьціпным жэстам з боку ўлады было б тады аддаць Дом літаратара Чаргінцоваму саюзу, але, мабыць, прагавітасьць пераважыць.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 11th, 2026 10:24 pm
Powered by Dreamwidth Studios