miram: (Default)
[personal profile] miram
Шукаў у Акадэмцы літоўска-расейскі слоўнік Лібэрыса. Як наіўны чукоцкі юнак, зайшоў спачатку ў залю даведнікаў. Літоўская энцыклапэдыя там стаіць, а слоўніка няма ніякага. У залі філалогіі знайшоўся толькі слоўнічак Лібэрыса і Касухіна -- школьны, стары і малы. Паводле каталогу, вялікі Лібэрыс у фондах усё ж ёсьць, але -- у залі рэдкай кнігі, а яна каторы тыдзень на рамонце. Паехаў у Нацыяналку -- а там у чацьвер да шостае толькі.

Але грэх скардзіцца, Цэзару ў гэты дзень прыйшлося горай.

Верш на сёньняшнюю дату, @ [livejournal.com profile] asherin (UPD: таксама тут і тут. Аўтар прапануе адзначаць у сакавіцкія іды Дзень буйнога дзяржаўнага дзеяча.)

(А армянскага слоўніка ў каталогу навуковай бібліятэкі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі няма ніякага зусім -- раней шукаў.)
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 7th, 2026 10:03 pm
Powered by Dreamwidth Studios