Маніфэст "Час перамагаць" зьявіўся ў суполцы
minsk_by раніцай 14.05.2007 і адначасова на сайце "Бунту" (зьвяртаем увагу на дату ў URL), хоць пад ім і стаіць "09.05.2007". На бунтаўскім сайце адразу для затраўкі дадаўся энтузіястычны камэнтар адміна, пазначаны 6:03: "Жыве Беларусь! мы пераможам!". Публікацыя ў ЖЖ ад імя
zmagarka была вывешана праз 5 хвілін: 06:08 am. А ўжо трохі больш як праз гадзіну (07:15 am) свой аналіз апублікаваў
deeplake.
Апэратыўнасьць уражвае. У прыватнасьці, варта адзначыць, што
deeplake у такую рань (у панядзелак!) пасьпеў ня толькі прачытаць маніфэст, але і прааналізаваць яго ў сьвятле сваіх ідэяў наконт пратэстных сетак (падвёўшы чытача да аптымістычнай для аўтараў высновы, што М. адстаў ад цягніка, на які тыя зараз ускочылі). Для гэтага юзэра такі рэжым зусім не тыповы: пераважная большасьць запісаў за апошнія месяцы ў яго пазначана або вячэрнімі і начнымі гадзінамі, або 11-12 гадзінамі раніцы; папярэдні запіс, зроблены такой парою, -- віншаваньне з Вялікаднем, пара ранейшых -- спасылкі або copy-paste.
Запіс у
minsk_by ад 06:08 am быў хутка выдалены і зноў зьявіўся з пазнакаю "08:53 am" і пытаньнем да адмінаў: "Завошта?". Неўзабаве прапаў і ён.
За некалькі дзён перад гэтым юзэрка
zialionydub у суполцы
by_mova няраз задавала пытаньні, як па-беларуску будзе той ці іншы расейскі выраз і пад.: a, b, c, d; бальшыню гэтых выразаў мы бачым у маніфэсьце. Але ня ўсе, адкуль можна здагадацца, што зыходны расейскі тэкст рэдагаваўся і пасьля заяўленай даты 9 траўня.
Апэратыўнасьць уражвае. У прыватнасьці, варта адзначыць, што
Запіс у
За некалькі дзён перад гэтым юзэрка