miram: (Default)
[personal profile] miram
(таго самага)

Эпіграф:

Шушкевіч, глянуўшы з дакорам,
Парадак абвясьціў такі:
"Сьпярша давайце пагаворым,
Пасьля пацягнем жарабкі!"

("Сказ пра Лысую Гару")


Канспэкт:

Ау, актывісты![1] Лідэры ня там[2], лідэры гэта мы![3] Хадзем да нас[4], будзем валіць Луку[5], праўда, як -- самі ня ведаем[6], таму пакуль што будуць адны размовы[7]. А там, можа, і вам што абломіцца[8]. І яшчэ мы ведаем багата страшных словаў[9].

[1] Мы [...] заклікаем удзельнікаў грамадскіх групаў і супольнасцяў , усіх беларусаў , зацікаўленых у пераменах
[2] Мы [...] з'яўляемся сталымі саюзнікамі простых актывістаў - "хрыбта апазіцыі", але не імітацыйных партыйных структур і іх нязменных лідэраў
[3] рашэнне праблемы дэмакратызацыі Беларусі магчымае толькі ў выніку з'яўлення новага адказнага пакалення маладых лідэраў Беларусі
[4] Мы заклікаем усе здаровыя сілы беларускага грамадства , незалежна ад узросту, полу, канфесійных і нацыянальных адрозненняў, падзяліць з намі адказнасць за будучыню нашага народа і краіны.
[5] Мы выступаем за рэальнае аб'яднанне высілкаў апазіцыйных сілаў не для "кансалідацыі" інтарэсаў і амбіцый лідэраў, а для перамогі над рэжымам А . Лукашэнкі ,
[6] Мы заклікаем прыхільнікаў падзяляемых намі прынцыпаў прыняць актыўны ўдзел у стварэнні эфектыўнай стратэгіі і тактыкі спынення незаконнага кіравання А . Лукашэнкі і аднаўлення ў Беларусі канстытуцыйнага ладу, законнасці і дэмакратычнага парадку.
[7] Нашая стратэгія прадугледжвае дыялог не з уладай, але з людзьмі , выпрацоўку агульнай візіі ў адносінах да будучыні нашай краіны , заснаванай перадусім на беларускіх інтарэсах.
[8] Аб'яднаўшы нашыя сілы, мы дадзім дарогу маладым людзям, не ангажаваным у партыйны асяродак, да рэальнага ўдзелу ў лёсе нашай краіны і народа .
[9] У час V мы будзем здольныя аказаць эфектыўнае, размеркаванае ў часе і прасторы ўздзеянне на аўтарытарную сістэму ўлады ў Беларусі з мэтай яе нейтралізацыі.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 14th, 2026 09:54 pm
Powered by Dreamwidth Studios