miram: (Default)
miram ([personal profile] miram) wrote2009-09-07 02:59 pm

Вячоркава біяграфія

На сайце партыі БНФ у файле vincuk.html -- біяграфія Вінцука Вячоркі.

Згодна зь ёю, ён скончыў "Лінгвістычны інстытут АН БССР (1986)", быў "адным з арганізатараў [...] Канфэдэрацыі беларускіх юнацкіх арганізацый (1988—1989), "кіраўніком працоўнай групы няўрадавага Збору Беларусі (1999—2000)".

Пад няісным "Лінгвістычным інстытутам", пэўна, маецца на ўвазе Інстытут мовазнаўства (дзе, мабыць, вучыўся ў асьпірантуры), пад Канфэдэрацыяй беларускіх юнацкіх арганізацый -- "Канфэдэрацыя беларускіх моладзевых суполак". Але што такое "Збор Беларусі?"

Напрошваецца думка, што біяграфія перакладзена з ангельскае.