miram: (Default)
[personal profile] miram
У НН нехта Алесь Пілецкі піша, што раман Віктара Марціновіча "Паранойя" "не рэкамэндавалі" (=забаранілі) да продажу. Гэтая навіна спарадзіла эмацыйны запіс у ЖЖ самога Марціновіча, ня менш эмацыйны -- у [livejournal.com profile] wozhyk, тамсама спасылкі на іншыя водгукі. Шмат хто слушна піша, што такая забарона для кніжкі -- найлепшы піяр.

Пры бліжэйшым разглядзе бачым, што крыніца інфармацыі пра забарону -- практычна ананімная. І сам Алесь Пілецкі, і цытаваная ім Вольга Шпарага шукалі кнігу ў адным і тым жа месцы -- на кніжным кірмашы "Мир книг", што побач з "Белэкспа" (колишняй ВДНГ). Алесю Пілецкаму нехта з прадаўцоў драматычна сказаў: «Усё ўжо. Не будзе гэтай кнігі ў нас. Забаранілі. І не пытайцеся яе нават. Ніхто вам нічога не скажа».

З паведамленьня Вольгі Шпарагі, якая пыталася кнігі ў суботу, можна вылічыць дату забароны -- пятніца, 27 лістапада 2009 г.: "Адны гандляры казалі, што не чулі пра яе, іншыя адварочваліся. Толькі адзін сказаў, што ўчора ўлады забаранілі прадаваць у Беларусі". Але, паводле артыкула, загад не прадаваць кнігу аддала "адміністрацыя", -- якая, не ўдакладняецца: ці то адміністрацыя рынку (што выглядала б праўдападобней), ці то прэзыдэнцкая (што больш адпавядае азначэньню "ўлады" і ўсебеларускаму маштабу дзейнасьці). Цікава, што Вольга Шпарага шукала на рынку кнігу свайго калегі -- яны з Марціновічам абое працуюць у ЭГУ.

Здаецца, пра такія забароны раней не было вядома. Калі палітычныя памфлеты друкуюцца ў Расеі, завозяцца ў Беларусь і распаўсюджваюцца тут нелегальна -- гэта іншае. А пра сыстэму, калі адміністрацыя кніжнага рынку забараняе прадаваць тую ці іншую кнігу, чую ўпершыню. Алесь Пілецкі піша: "Гандляры кнігамі на ўмовах ананімнасці гавораць, што падобныя забароны распаўсюду выдаюцца адміністрацыяй неафіцыйна", але ніводнага больш прыкладу не называе.

Тым часам рэакцыя іншых апытаных аўтарам персанажаў не дае падставаў падазраваць таемную забарону. Чалавек з няяснай пасадай "асоба, адказная за кніжны кірмаш у «Белэкспа»", Сяргей Кірпетаў (Гугл пра яго маўчыць), адказаў, што "ўяўлення аб гэтым не мае" (абсалютна нармальны адказ як для чалавека, які першы раз пра такое чуе, так і для падступнага забараняльніка), а ў Цэнтральнай кнігарні прапанавалі тэлефанаваць пазьней.

Я пачакаў бы псіхаваць, пакуль ня зьявіцца пэўнага пацьверджаньня. А то піяр ёсьць, а ці была забарона -- няясна.

Date: 2009-12-02 12:29 pm (UTC)
From: [identity profile] vitonchik.livejournal.com
Угу, книгу Федуты как будто можно было в Беларуси купить :))

Date: 2009-12-02 12:37 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Гл. 2 сказ 4 абзаца.

Date: 2009-12-02 12:40 pm (UTC)
From: [identity profile] vitonchik.livejournal.com
тьфу, я почему-то прочла как стихи

Date: 2009-12-02 01:03 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
стихи? :)

Date: 2009-12-02 01:07 pm (UTC)
From: [identity profile] vitonchik.livejournal.com
я вместо "памфлеты" прочла "куплеты" :) видишь, цензура как работает :)))

Date: 2009-12-02 01:39 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
там была памылка друку: "калітычныя памфлеты" :)

Date: 2009-12-03 12:32 am (UTC)
From: [identity profile] kalyansky.livejournal.com
скачал книжку, начал читать.
и тут ВНЕЗАПНО закрылся ворд.

чувствую себя неуютно

Date: 2009-12-03 08:50 am (UTC)
From: [identity profile] mirritil.livejournal.com
можа самацэнзура

Date: 2009-12-03 09:29 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Калі потым адкрыўся.... калі потым яшчэ было чаму адкрывацца... то гэта яшчэ не параноя :)

Date: 2009-12-04 07:54 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Это вроде как машина
"Скорой помощи" идет:
Сама режет, сама давит,
Сама помощь подает.
Page generated Jan. 9th, 2026 11:44 am
Powered by Dreamwidth Studios