miram: (Default)
[personal profile] miram
http://www.svaboda.org/content/article/24311598.html

1. Сама прапанова -- магчыма, сьведчаньне, што ўлада ў асобе Л. пачала ўсьведамляць маштабы, няўхільнасьць і блізіню паўночнай фаўны. Іншы варыянт -- шматхадовая піяр-камбінацыя: ня бокам, дык скокам.

2. Прапанова ня сьведчыць пра добрую волю, як ня сьведчыла пра яе нішто і ніколі.

3. КС, калі да яго і дойдзе, будзе мець дзьве мэты: імітаваць замірэньне (каб палепшыць крэдытныя пэрспэктывы) і выставіць апанэнтаў дурнямі (дзеля ўмацаваньня сваіх пазыцыяў ва ўнутранай дый зьнешняй палітыцы): "Няхай яны заадно паглядзяць, хто ў нас чаго варты, якія ідэі вылучае, якія мэты перад сабой ставіць". Мог бы мець і трэцюю -- наперахопліваць ідэяў, як выправіць эканоміку, і выдаць за свае, але ня факт, што на гэта хопіць мазгоў і/ці яец. Зрэшты, гэтыя ідэі і самі па сабе не сакрэт, і бяруцца ад экспэртаў, а не палітыкаў.

(Пра тэатральнасьць прапанаванага КС, здаецца, сьведчыць прапанова весьці дыялёг у прысутнасьці прадстаўнікоў "Эўрапейска[га] Зьвязу, іншы[х] эўрапейскі[х] і міжнародны[х] структура[ў] [...] і РФ".)

4. Першыя рэакцыі апазыцыйных партыйцаў супярэчлівыя: то "ніякіх перадумоваў", а то "спачатку вызваліць палітвязьняў", нават у адной і той жа фразе. Гэта не дазваляе спадзявацца, што яны на тым стале хоць каго перагавораць. Адно што палітвязьняў пад гэтай маркай павыпускаюць. І то, можа, ня ўсіх. Напэўна -- кандыдатаў, магчыма -- астатніх з Плошчы, наўрад ці -- анархістаў.

5. Вельмі ў пару "Белую Русь" перарабляюць (ці ўжо перарабілі?) у партыю. Дзіва будзе, калі КС абыдзецца безь яе. Гэтае супадзеньне -- на карысьць шматхадоўкі.

6. Прапанова наконт КС адрасаваная не "апазыцыі", а "ўсім разумным і тым, хто любіць сваю краіну людзям, да якога б палітычна[га] лягеру яны ні належалі". А хто ў нас вызначае, хто разумны, а хто не, і як трэба Радзіму любіць?

UPD: [livejournal.com profile] b0rmann прагназуе:

пакуль невядома хто з "апазыцыі" за той стол сядзе. але можна не сумнявацца ў тым, што хто за яго сядзе, так той хутка сядзе. бо правілы гульні ад восені не мяняліся.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 4th, 2026 04:42 pm
Powered by Dreamwidth Studios