miram: (Default)
[personal profile] miram
Агульны тон -- праекты, планы, загады, вельмі мала пра цяперашні стан рэчаў.

Было сказана, што сам жанр пасланьня вымагае гаварыць пра тактыку, а не стратэгію. У выніку стратэгічных момантаў было вобмаль.

Зьвярнуў на сябе ўвагу працяглы панэгірык на адрас Кітаю. Падобна, што 1) усё ж разьлічвае гуляць ім супраць суседзяў, 2) смалявіцкіх будуць ціснуць.

Другое ня значыць, што не адаб'юцца, але, магчыма, спатрэбяцца больш радыкальныя крокі, чым у нас звычайна прынята.

Асаблівасьць кітайскага панэгірыку -- пару разоў прабягала як ухвальная такая рыса кітайцаў, што яны ня ставяць умоваў. Бясплатны сыр? або пад умовамі меліся на ўвазе палітычныя?

Кантрапунктам -- ня менш працяглая тырада, што ўрадлівую зямлю раздаваць ня будуць, толькі няўдобіцы. Знайдзіце пад Смалявічамі няўдобіцу, ага.

У прынцыпе, гэта магло б стаць фармальнай падставай, каб перанесьці адтуль тэхнапарк. Балазе будоўля яшчэ не пачалася.

Яшчэ адзін кантэкст для тырады пра зямельнае пытаньне -- нядаўняя тэма наконт прыватных аграхолдынгаў, у тым ліку з замежнікамі. Можна здагадацца, з-за якой мяжы. Спасылка па тэме.

Сьпісаў на прыватызацыю ня будзе, бо для працаўнікоў прадпрыемства, якое туды трапляе, гэта прыніжэньне, яны пытаюцца: "Няўжо мы вам непатрэбныя, што вы нас прадаяце?" Толькі мне ўспомнілася "Хаціна дзядзі Тома"?

Разбор цытат пра эканоміку, @ [livejournal.com profile] iva_dim.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

February 2026

S M T W T F S
1234567
8910 11121314
15161718192021
22232425262728

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Feb. 24th, 2026 02:30 pm
Powered by Dreamwidth Studios