miram: (Default)
[personal profile] miram
Узяў Купалавых "Паяжджанаў" і паглядзеў, як прадстаўлена радзейшая лексыка адгэтуль у ВСБМ.

паяжджане -- ёсьць
папаўзуха -- ёсьць (завіруха, завея)
злыбядухі няма (але ёсьць злЫбеда і злыбядА, адсылаюць адна да адной, першая з пазнакай "фальк.", другая -- без)
заломна -- ёсьць
упыньне -- ёсьць
дняваньне -- ёсьць
беспрыстаньня няма
праслух -- ёсьць
прагледу няма (ёсьць прагляд)
прасьвет -- ёсьць
зацьмішча -- ёсьць
дудаграй -- ёсьць (музыка-дудаграй)
лазам -- ёсьць
патароча -- ёсьць
пасядухі няма, ёсьць пасядушкі*
закосьніца ёсьць, закосьні няма
прытульна -- ёсьць
прыкаросьніць няма
збеядухі няма
хустаць няма
вехі няма

Застаецца ўражаньне непасьлядоўнасьці. З аднаго боку, выглядае, што пры ўкладаньні тэкст або ўлічваўся, або ўжывалася крыніца, дзе ён улічаны: "дудаграй" праасацыяваны з "музыкам", як і ў Купалы; "папаўзуха" тлумачыцца як "завіруха, завея" -- у Купалы яна з "завірухаю" праз злучок. Але няма 9 словаў: злыбядуха, беспрыстаньне, праглед, пасядуха, закосьня, прыкаросьніць, зьбеядуха, хустаць, веха. Відаць, усё ж сам тэкст у той корпус, на падставе якога рабіўся слоўнік, не ўваходзіў. (Альбо ўваходзіў, але гэтыя 9 словаў не прайшлі ў рэестр як занадта рэдкія?)

Бонус: сэканоміць ёсьць, зэканоміць няма.

Date: 2012-06-27 08:39 am (UTC)
From: [identity profile] uladar.blogspot.com (from livejournal.com)
Мо ён унікаў аказіяналізмаў?

На мой погляд, сп. Піскуноў, апублікаваўшы слоўнік цяпер, зафіксаваў яго стан у бягучым выглядзе, каб 1) урэшце падзяліцца сваёй працай з шырокім колам людзей і 2) паглядзець рэакцыю і пачакаць заўвагаў з боку адмыслоўцаў. У наш час кампутарных тэхналогій слоўнікі і энцыклапедыі рэгулярна абнаўляюцца. Таму я ўпэўнены, што гэта не апошняе выданне гэтага слоўніка.
Edited Date: 2012-06-27 08:46 am (UTC)

Date: 2012-06-27 09:05 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Хацелася б спадзявацца.

Date: 2012-06-27 03:54 pm (UTC)
From: [identity profile] dassax.livejournal.com
Ён на тутбаі сказаў прама. што дзяліцца не збіраецца :)

Date: 2012-06-27 04:52 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Значыць, будзе тупіковая галіна.

And enterprises of great pitch and moment,
With this regard their Currents turn awry,
And lose the name of Action.

Date: 2012-06-27 06:16 pm (UTC)
From: [identity profile] uladar.blogspot.com (from livejournal.com)
Усё ж публікацыя працы і ёсць адзін з метадаў падзяліцца ведамі. Публікацыя - давядзенне нечага да агульнага ведама праз друк.

Date: 2012-06-27 06:32 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Я так разумею, гаворка пра тую электронную базу, на падставе якой усё рабілася.

February 2026

S M T W T F S
1234567
8910 11121314
15161718192021
22232425262728

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Feb. 23rd, 2026 05:43 am
Powered by Dreamwidth Studios