miram: (Default)
[personal profile] miram
Хто што ведае пра гэты дом? Ці захавалася фота?

Быў пабудаваны ў 1934 годзе "на паях" (пазьней бы назвалі каапэратыўным). Фармальны адрас быў -- Сьвярдлоўская, 73. Гэта на спуску з Сьвярдлоўскай на Беларускую. Цяпер пляц належыць Тэхналягічнаму ўнівэрсытэту. 4 паверхі, 6 пад'ездаў [UPD: паводле іншых успамінаў, 7], па 2 кватэры [UPD: трохпакаёвыя] на пляцоўцы, усе аднолькавай планіроўкі. Стаяў паміж 20 школай (тагачаснай, цяперашняя недзе на Парніковай) і домам Цанавы. Жыла інтэлігенцыя -- пісьменьнікі, навукоўцы, лекары і пад. М. ін. Чорны, Крапіва, Александровіч, дырэктар 9 школы Гальчук, Стэфановіч, Каташук [?], Шапялевіч, Пецольд. Побач двор, дрывотні, сад, спортпляцоўка, летняя сцэна. На Сьвярдлоўскую, што цяпер Сьвярдлова, выходзіў тарцом, і на тым тарцы было напісана: "Асветнік-Камунар 1934" (або "Дом Асветнік-Камунар 1934"?).

Дом разбамбілі ў першы ж дзень, 24 чэрвеня 1941 г., і ў 1944 годзе былых жыхароў сустракала ад яго адна сьцяна [UPD: ці дзьве].

xp: [livejournal.com profile] miram, [livejournal.com profile] minsk1067
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

February 2026

S M T W T F S
1234567
8910 11121314
15161718192021
22232425262728

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Feb. 23rd, 2026 04:28 am
Powered by Dreamwidth Studios