Res novae in historia novissima, seu De collaboratione et falsificatione
Нехта кінуў спасылку на артыкул Аляксея Бяляева «Белорусский коллаборационизм в годы Второй мировой войны и проблема фальсификации истории». Тэхнічна гэта даклад на круглым стале, які адбыўся ў канцы 2014 году. Аўтар – кандыдат гістарычных навук, дацэнт катэдры паліталогіі, сацыялогіі і сацыяльнага кіраваньня БНТУ.
Артыкул цікавы найперш як узор постсавецкага разуменьня гісторыі – у тым сэнсе постсавецкага, што яно стараецца застацца савецкім ва ўсё менш спрыяльных для гэтага ўмовах. Некалі на ідэалагічных праціўнікаў можна было спакойна вешаць усіх сабак, бо ні да саміх ганьбаваных пэрсанажаў, ні да іншых дыскурсаў аўдыторыі было не дабрацца. Цяпер ня тое. Але для творчай навуковай думкі гэта не перашкода.
Што такое фальсыфікацыя гісторыі, аўтар наўпрост ня кажа, але адзначае яе важную перадумову. “Удобной платформой для фальсификации исторических событий” аказваецца падмена паняцьця “здрада” паняцьцем “калабарацыянізм”. Бо першае (савецкае) эмацыйна афарбаванае, а другое (заходняе і постсавецкае) – не.
Такі падыход сам па сабе вельмі савецкі – ня толькі таму, што менавіта савецкая гістарыяграфія аказваецца, паводле аўтара, застрахаванай ад фальсыфікацыяў дзякуючы сваёй эмацыйна нагружанай тэрміналогіі. Але і таму, што савецкаму сьветапогляду ўвогуле безэмацыйнасьць нехарактэрная. У ім заўсёды прысутнічае вобраз начальства, якому належыцца ўсякая хвала, і вобраз ворага, якога, наадварот, належыць усялякся ганіць, а спробы вылузацца з вольтавай дугі паміж двума гэтымі полюсамі аказваюцца рэвізіянізмам, рэнэгацтвам ці яшчэ якім ідэалагічным грэхам.
Але вернемся да нашых бараноў.
Адзначыўшы, што «В БССР фактически единственным, хотя и весьма основательным, исследованием по истории белорусской коллаборации была книга В. Романовского с “говорящим” названием “Саўдзельнiкi ў злачынствах”», аўтар працягвае: «Недостаток информации и закрытость архивов, а также сложившаяся в период развала СССР политическая обстановка привели к тому, что в постсоветский период массовому читателю было предложено судить о проблеме, опираясь на издания мемуаров самих участников коллаборационного движения, в которых красной линией просвечивает желание обелить себя и представить белорусских националистов как борцов со сталинской тиранией». Падаюцца чатыры прыклады такіх публікацыяў. Лагічна ў гэтым сьпісе выглядаюць Акула, Малецкі і Касяк, але завяршаецца ён Лявонам Юрэвічам, бадай, замаладым, каб успамінаць пра ваенныя часы.
Пераказаўшы погляды Юрыя Туронка («выполняющего определенный политический заказ» – на жаль, як заўсёды застаецца няясным, чый і які), аўтар іх крытыкуе – за тое, што Туронак карыстаецца ня тымі архівамі і бачыць прапаганду там, дзе ня трэба:
Застаецца здагадвацца, ці ня ў тых самых архівах, на закрытасьць якіх аўтар наракаў вышэй, схаваны “беларускі архіўны матар’ял”, якім не скарыстаўся Туронак.
Далей прывядзем даўгі фрагмэнт, у якім аўтар кідае новае сьвятло на кадравы склад беларускай калабарацыі.
Гэты даўгі фрагмэнт варты пільнейшай увагі.
Па-першае, аўтар спасылаецца тут на тое самае «фактычна адзінае, хоць і вельмі грунтоўнае» дасьледаваньне «Саўдзельнікі ў злачынствах», беручы, аднак, з яго толькі лічбы 50 (агульная колькасьць “гітлераўскіх наймітаў”) і 30 (іх колькасьць у Менску).
Па-другое, кажучы пра вярбоўку названых дзеячаў (немцамі, трэба разумець) яшчэ да пачатку вайны і пра наўмыснае іх сюды накіраваньне (абвэрам ці хто там іх мог вэрбаваць), – аўтар не пацьвярджае гэта нічым. На с.77 «Саўдзельнікаў у злачынствах», куды вядзе спасылка, называюцца па прозьвішчах Астроўскі, Ермачэнка, Казлоўскі, Іваноўскі, Гадлеўскі, Шкялёнак, Шчорс і Тумаш, і пра іх паведамляецца, што яны «закаранелыя агенты германскага фашызму», «заклятыя ворагі беларускага народа», «падонкі», «гітлераўскія найміты», «нацыяналістычныя вылюдкі», Тумаш – «фашысцкі вырадак», Іваноўскі – «фашысцкі прыхвасьцень», «здраднік» і г.д. Гэтыя высокаінфарматыўныя характарыстыкі (усе на адной старонцы), аднак, наўрад ці могуць пацьвярджаць што-колечы, акрамя багацьця і разнастайнасьці інвэктыўнай лексыкі ў беларускай мове.
Па-трэцяе, аўтар заяўляе, што «вышеназванные деятели… эмигрировали в Европу еще в период революции и гражданской войны, к БССР и протекавшим там процессам не имели никакого отношения». Відаць, для аўтара ўсё, што не пад саветамі, тое эміграцыя. Але «эўрапейская эміграцыя» Вітаўта Тумаша праходзіла ў Вільні, дзе ён у міжваеннае дваццацігодзьдзе вучыўся ў гімназіі і ўнівэрсытэце, Іваноўскага – у Варшаве, а з пачаткам вайны ў Вільні, пра Дземідзецкага-Дземідовіча зьвестак мала (пішуць, што быў ад’ютантам Пілсудскага, так што, імаверна, жыў у Польскай дзяржаве, але няясна, у якой яе частцы), Родзька вучыўся ў Наваградку, а потым у Замброве на Беласточчыне, Астроўскі быў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі да 1936 году, калі перабраўся ў Лодзь.
Як відаць, пералічаныя асобы ў разгледжаны пэрыяд або жылі ў Заходняй Беларусі (пераважна ў Вільні), або ў іншых частках Польскай дзяржавы, да якой гэты край у гэты час належаў. Вось да БССР яны дачыненьня ня мелі, што праўда, то праўда – хоць пра капэзэбоўца Астроўскага і гэта можна казаць толькі з агаворкамі.
Дзеля паўнаты карціны паглядзім, куды эмігравалі астатнія постаці, названыя на 77 старонцы СуЗ, але ня ў нашага аўтара. Іван Ермачэнка быў зьвязаны з Прагай, Уладзіслаў Казлоўскі ў 20-я служыў у польскім войску, а з 1930 году жыў у Вільні, ксёндз Гадлеўскі служыў у 1924–1929 у Жодзішках, потым у Вільні, Мікола Шкялёнак жыў у Вільні, але з 1940 у Бэрліне, Мікола Шчорс – у Вільні да 1939 году, калі перабраўся ў Варшаву. Вось жа, і ў гэтай групе «эміграваў у Эўропу яшчэ ў пэрыяд рэвалюцыі і грамадзянскай вайны» адзін Ермачэнка. Яшчэ на 77 старонцы СуЗ згадваецца Фабіян Акінчыц, які жыў на Стаўпеччыне, у саміх Стоўбцах і зноў жа ў Вільні, а ў Бэрліне апынуўся хіба ў 1939-м.
Такім чынам, тэза пра даўнюю эўрапейскую эміграцыю будучых калабарантаў – безумоўная аўтарская знаходка.
Па-чацьвёртае, аўтар пакідае няясным, у чым былі мэты беларускіх калабарацыяністаў (заўважае толькі, што дзеля гэтых мэтаў патрабавалася перамога Германіі), затое фармулюе матывацыю, якая штурхнула ягоных фігурантаў (адна і тая ж – усіх 50, можна зразумець) на супрацоўніцтва з новай уладай. А менавіта – “ими двигало неприятие социализма как общественного строя”.
Як на савецкую пару, гэта, вядома, несумненны склад ідэалагічнага злачынства, і далей разважаць няма чаго (бо і небясьпечна). Аднак у нашы ідэалагічна хісткія часы шэраг пытаньняў усё ж узьнікае. Напрыклад, чаму несумненнае непрыманьне сацыялізму не падштурхнула да супрацоўніцтва з Гітлерам ні Чэрчыля, ні Рузвэльта? Чаму, наадварот, настолькі ж несумненнае прыманьне сацыялізму не перашкодзіла Сталіну весьці такое супрацоўніцтва амаль два гады, з 1939 па 1941? Чаму, далей, непрыманьне сацыялізму павінна штурхаць да супрацоўніцтва з нацыянал-сацыялізмам?
Можна толькі пашкадаваць, што аўтар не раскрыў злачынны характар непрыманьня сацыялізму больш падрабязна.
Па-пятае, аўтар мае пэўную канцэпцыю, хто ўваходзіць у беларускі народ, а хто не. Тыя, хто эміграваў у Эўропу – не ўваходзяць. І тыя, хто ня мае дачыненьня да БССР – таксама. Першае – гэта даўні савецкі падыход, цалкам лагічны ва ўмовах, калі ў Крымінальным кодэксе ўцёкі за мяжу кваліфікаваліся як здрада Радзіме і караліся горлам. Але другое – здаецца, яшчэ адна творчая знаходка аўтара. У 1939 годзе Крэмль абгрунтоўваў анэксію Заходняй Беларусі патрэбай бараніць тамтэйшы беларускі народ. Цяпер жа сваім аргумэнтам усё насельніцтва Заходняй Беларусі аўтар з беларускага народу выкрэсьлівае. (Можна было б падумаць, што ня ўсё, а толькі віленчукоў, але фігура Родзькі, які зь Вільняю не зьвязаны, прымушае гэтую вэрсію адкінуць.)
Па-шостае, аўтар прызнае факт рэпрэсіяў у БССР і нават гатовы яго разгледзець як зьмякчальную акалічнасьць у выпадку, калі б хто рэпрэсаваны быў заўважаны ў калабаранцтве. Гэта важная заваёва гуманізму – аўтар СуЗ на такі крок пайсьці ня мог бы ніякім родам, каб і хацеў. Але цікава, што зьмякчальнай акалічнасьцю ў вачах аўтара могуць выступаць толькі тыя рэпрэсіі, якія перанёс сам фігурант. Каго не зачапіла, той ужо, трэба разумець, ня мае права на такую палёгку і мусіць адказваць па поўнай. Спагада да бліжняга і боль за чужое гора аўтарам не прадугледжваецца.
Па-сёмае, той факт, што згаданыя асобы не зазналі савецкіх рэпрэсіяў, мае ў аўтара засьведчыць, што «сотрудничество с нацистами с их стороны было сугубо добровольным актом». А калі б пасядзелі ў Гулагу – то прымусовым? Або досьвед савецкага лагера аўтаматам робіць з чалавека фашысцкага паслугача, якому для актывізацыі гэтай калабарацыянісцкай праграмы патрэбная толькі спрыяльная гістарычная сытуацыя? Тут аўтар, падобна, меўся сказаць новае слова ў пытаньні свабоды волі, але нешта недагаварыў.
Зрэшты, гэта не павінна зьменшыць цікавасьць публікі да аўтара і ягонай працы. Хочацца спадзявацца ад яго далейшых адкрыцьцяў.

При этом работы Ю. Туронка базируются в первую очередь на послевоенных воспоминаниях деятелей белорусской национальной эмиграции и на документах немецких и польских архивов. Белорусский архивный материал практически не используется, а работы советских и белорусских постсоветских историков польский автор считает пропагандистскими, подвергает их критике и не согласен практически с любой содержащейся там информацией и утверждениями.
Застаецца здагадвацца, ці ня ў тых самых архівах, на закрытасьць якіх аўтар наракаў вышэй, схаваны “беларускі архіўны матар’ял”, якім не скарыстаўся Туронак.
Далей прывядзем даўгі фрагмэнт, у якім аўтар кідае новае сьвятло на кадравы склад беларускай калабарацыі.
Собственно, белорусы не спешили идти на службу к оккупантам. (…)
Для исправления ситуации в Беларусь в июле 1941 г. было направлено около 50 белорусов-эмигрантов, завербованных еще до начала войны (в их числе В.Тумаш, В.Ивановский, А.Демидецкий-Демидович, В.Родько, Р.Островский и др.). Все они заняли руководящие посты в органах местной вспомогательной администрации (30 человек в Минске, остальные большей частью попали в Центральную и Восточную Беларусь) [1, с.77]. Это были люди, сознательно пришедшие к сотрудничеству с фашистским режимом, ими двигало неприятие социализма как общественного строя. Будучи крепко связаны с немцами, эмигранты могли рассчитывать на достижение своих целей только в результате победы Германии, поэтому они являлись наиболее ревностными проводниками преступной оккупационной политики.
При этом необходимо учитывать, что вышеназванные деятели вряд ли могут считаться представителями белорусского народа, так как они эмигрировали в Европу еще в период революции и гражданской войны, к БССР и протекавшим там процессам не имели никакого отношения. Поэтому они не могут считаться жертвами репрессий, так как никогда им не подвергались, и сотрудничество с нацистами с их стороны было сугубо добровольным актом.