Dearest Creature in Creation
Sep. 25th, 2015 01:06 amАндрэй Дзьмітрыеў, начальнік выбарчага штабу Тацяны Караткевіч, расказвае, як кандыдатка ў прэзыдэнты рыхтуецца да сваіх прамоваў. Спачатку прамову пішуць і зацьвярджаюць.
"Пасьля гэтага наступае другі этап. Мы сядаем разам з кандыдатам (і гэта не адна, а шмат размоў) і абмяркоўваем кожную частку выступу. Гэта робіцца з удзелам экспэртаў, якія распавядаюць, тлумачаць, адказваюць на пытаньні нашага кандыдата. Робіцца гэта для таго, каб яна разумела тую сутнасьць, якая стаіць за словамі. Напрыклад, Караткевіч кажа: „Трэба праводзіць дэбюракратызацыю“. І разьбіраецца мэханізм, як гэта канкрэтна зрабіць. І тады бачна, што яна разумее, як гэта зрабіць, і каб выбарцы пабачылі яе ўпэўненасьць".