miram: (Default)
[personal profile] miram
Кажуць: днямі Задорнаў у тэлеперадачы расказваў, быццам пад Растовам археолагі раскапалі нейкі горад, найстаражытнейшы на сьвеце -- мяркуецца, што там жылі амазонкі -- але гэтую праўду ад людзей хаваюць. У зьвязку з гэтымі раскопкамі называліся імёны Тура Хейердала і гісторыка Кандыбы.

Што Задорнаў гэткае мог сказаць -- то ня дзіва. Што гэта паказалі праз тэлебачаньне -- і пагатоў. Але сёньня бачыў чалавека, які гэта пераказваў за шчырую праўду. Бо Задорнаў жа лухту вярзьці ня стане, ён жа не абы-хто, і адукацыя ў яго навуковая, ён жа скончыў Маскоўскі... гэты... як яго... ну, гэта самае...
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 12th, 2026 04:55 pm
Powered by Dreamwidth Studios