ако стой -- Drang nach Süden
Oct. 16th, 2003 12:23 amУ нядаўнім спавешчаньні пра наўгародзкія берасьцяныя граматы (тут з яго справаздача) акадэмік Залізьняк згадаў сабжавы фразэалягізм як абмежаваны толькі наўгародзка-пскоўскім арэалам. У камэнтарох там я назваў прыклады яго ўжываньня ў Беларусі -- на Пд і ПдУ ад Менску. (Можна дадаць сюды яшчэ й Маладэчна -- а гэта ўжо ПнЗ адгэтуль.)
Цяпер геаграфію гэтага выразу можна пашырыць яшчэ далей на Пд/ПдЗ -- бо, як відаць, яна захоплівае і ўкраінскую мову. Вось слупок з камічнае паэмы Івана Франка (1895) "Абу-Касимові капці" (разьдзел X, слупок 18. Іван Франко. Гримить. К., "Радянська школа", 1986, с. 446.):

Що за се вам добру плату
Подиктують з магістрату --
Будьте певні, пане мій!
А тепер іще за працю,
Що приніс вам сюю цяцю,
Заплатіть мені як стій!