miram: (Default)
[personal profile] miram
У Сб. быў у ПЭН-цэнтры на сэмінары пра экспэртызы ў ісках пра абарону гонару і годнасьці.

1. Дзяржаўныя ўстановы ў нас ня могуць падаваць іскі супроць газэт. Як у Расеі, але ў адрозьненьне ад Казахстану.

2. Паводле нашых законаў, для суду няважна, ад свайго імя журналіст паведамляе зьвесткі ці спасылаючыся не нечае меркаваньне, чуткі і г.д. Усіх гэтых паняцьцяў у заканадаўстве няма. Ёсьць толькі зьвесткі, якія ганьбяць гонар і годнасьць. Адно што яны могуць быць праўдзівыя альбо не.

3. Беларускі ПЭН-цэнтар быў створаны ў 1989 годзе пастановаю Савету Міністраў.

4. Тое, што ў расейскіх перакладах Маркса гучыць як отбросы общества, у арыгінале было Scheise der Gesellschaft.

5. З Ліцэю сышлі ўсяго 3-4 выкладчыкі. Заняткі працягваюцца, дзеці гойсаюць па горадзе, каб пасьпець з уроку на ўрок, бо ўсё ў розных месцах. Адкалоліся ліцэісты з па-за Менску (няма дзе жыць).
UPDATE: прынамсі некаторыя няменскія вучацца дагэтуль.

6. Aquis communautaire -- ня мёд, але пакуль сам гэты выраз патрабуе перакладу, зьдзяйсьненьне лёзунгу пра рознанакіраваны рух Эўропы і Л. нам ня грозіць.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 15th, 2026 07:18 am
Powered by Dreamwidth Studios