Беларуская мова: Жаргон
Jan. 16th, 2004 07:42 pmЛукашанец А.Г. Жаргон / Беларуская мова. Энцыклапедыя. Пад рэд. д.ф.н., праф. А.Я.Міхневіча. Мн., "Беларуская энцыклапедыя" імя Петруся Броўкі, 1994. Сс. 202-204.
OCR, вычытка:
rousseau &
miram.
Націскі передаюцца падкрэсліваннямі, р а з р а д к а -- тлустым шрыфтам.
Калі дзе засталася якая памылка -- просьба паведаміць.
ЖАРГОН
Слова жаргон (франц. jargon) першапачаткова абазначала ў французскай мове сапсаваную мову. Зараз пад жаргонам разумеюць любое маўленне, якое адрозніваецца ад літаратурнага і характарызуе пэўныя сацыяльныя слаі, напрыклад людзей, аб'яднаных прафесіяй, родам заняткаў, захапленнямі і г. д. Існуюць, напрыклад, жаргоны ваенных і маракоў, акцёраў і фізікаў, паляўнічых і карцёжнікаў, сталяроў і металургаў, моладзі і рок-музыкантаў. Яны неаднолькавыя па распаўсюджанні, па той ролі, якую адыгрываюць у дадзеным асяроддзі, па паходжанні і асаблівасцях развіцця.
На адным полюсе знаходзяцца жаргоны, якія набліжаюцца да прастамоўя: гэта аб'яднанні слоў, што выкарыстоўваюцца найчасцей у неафіцыйных сітуацыях, сярод сяброў: словы, якія маюць значную долю жарту, эмоцый і экспрэсіі. Такія жаргоны выкарыстоўваюцца найперш для ажыўлення маўлення, стварэння асобага моўнага каларыту. Яркім прыкладам такіх жаргонаў служыць жаргон моладзі (маладзёжны сленг). Яго носьбітаў аб'ядноўвае толькі ўзрост, і часта жаргонныя слоўцы ў мове моладзі як бы гавораць: я — «свой», г. зн. жаргон, разам з прычоскай, стылем адзення і г. д., служыць знешнім атрыбутам маладога чалавека і робіць яго падобным на тысячы яго равеснікаў. Крыху іншы характар маюць прафесійныя жаргоны, г. зн. жаргоны людзей адной прафесіі, спецыяльнасці. Яны адрозніваюцца ад маладзёжнага жаргону найперш складам лексікі: большая частка іх — словы, якія абазначаюць розныя прадметы і з'явы пэўнай прафесійнай дзейнасці. Там, дзе звычайны чалавек скажа хвост, паляўнічы назаве больш за дзесяць слоў, якія абазначаюць розныя віды хвастоў жывёл; у сталяра кожны інструмент мае сваю назву, якая адрозніваецца ад літаратурнай; паліграфісты даюць сваё найменне розным відам памылак, браку друкаванай прадукцыі. Вельмі часта такія прафесійныя словы маюць сінонімы ў літаратурнай мове. Прафесійныя жаргоны адрозніваюцца ад прафесійных тэрміналагічных сістэм сваімі адносінамі да літаратурнай мовы. Першыя знаходзяцца па-за яе межамі. Аднак па выкарыстанні прафесійныя жаргоны блізкія да маладзёжных; яны ўжываюцца ў неафіцыйных абставінах, найчасцей сярод прадстаўнікоў адной прафесіі. Як і маладзёжныя, прафесійныя жаргоны вельмі экспрэсіўныя.
Найбольш старажытныя паводле паходжання жаргоны трэцяга тыпу: мовы вандроўных рамеснікаў, гандляроў, жабракоў дарэвалюцыйнай Расіі, Украіны, Беларусі, а таксама жаргон злачынцаў. Да гэтых жаргонаў у большай ступені падыходзіць назва ўмоўныя (або тайныя) мовы. Гандляры і рамеснікі, ідучы на заробкі далёка ад родных мясцін, дамаўляліся пры неабходнасці гаварыць так, каб сярод чужых ніхто не мог іх зразумець. Ствараліся не проста асобныя словы, а цэлыя лексіка-семантычныя сістэмы — мовы, на якіх складалі песні, частушкі, прымаўкі, вершы. Лексіка ўмоўных моў багатая і разнастайная. Тут ёсць усе паўназначныя часціны мовы (назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, дзеясловы, прыслоўі). Службовыя ж часціны мовы браліся звычайна з агульнанароднай мовы. Словы ўмоўных моў абазначалі і з'явы прыроды, і фізічны і псіхічны стан чалавека, і разнастайныя прадметы пэўнай спецыяльнасці і сялянскага побыту, жывёл і расліны, уласцівасці і прыметы прадметаў, найбольш распаўсюджаныя дзеянні.
Да ліку беларускіх умоўных моў адносяцца катрушніцкі лемезень (мова шапавалаў с. Дрыбіна Магілёўскай губерні); парушніцкі лемез (мова шклоўскіх краўцоў і шапавалаў); адверніцкая гаворка (мова рамеснікаў Крычава Магілёўскай губерні); мова шапавалаў Навазыбкава і краўцоў Жыздры (зараз у Бранскай і Калужскай абласцях, але іх трэба аднесці да беларускіх); любецкі лемент (мова жабракоў Мсціслаўскага, Чавускага, Клімавіцкага, Чэрыкаўскага паветаў Магілёўскай губерні, а таксама Чарнігаўскага, Мглінскага і Бранскага паветаў); мова семежаўскіх жабракоў з в. Семежава Слуцкага павета Мінскай губерні; выцірняцкі гаўрыднік — мова лабараў — прафесійных збіральнікаў ахвяраванняў на патрэбы царквы, а першапачаткова і касцёлаў (м. Іванава Кобрынскага павета Гродзенскай губерні).
Храналагічна першым з'яўляецца ўпамінанне аб адверніцкай гаворцы крычаўскіх мяшчан — краўцоў і шаўцоў у «Апісанні Крычаўскага графства ці былога староства 1786 года» А. Меера (апублікавана Е. Р. Раманавым у 1901 г.). Меер прыводзіць 6 выразаў, 35 назоўнікаў і 5 дзеясловаў гэтай гаворкі. У 1853 г. С. Мікуцкі апублікаваў кароткі слоўнічак любецкай мовы (мовы сляпых жабракоў, старцаў). Слоўнік уключаў 65 слоў, сярод якіх былі такія, як хира 'рука', троить 'есці', сапи 'маўчы', карыга 'дзеўка', галость 'соль'.
Умоўная мова лабараў з мястэчка Янава (Іванава) была апісана Ф. Стаўровічам у 1869 г. Калісьці янаўцы належалі польскім каралям і карысталіся пэўнымі прывілеямі. Пасля мястэчка пераходзіла ад аднаго пана да другога, але прывілеі (напрыклад, вызваленне ад паншчыны) заставаліся. Менавіта гэта, а таксама недастатковая колькасць зямлі і прывялі сялян Янава да лабарства. Амаль увесь год лабары вандравалі па краіне з царкоўнымі кнігамі, у якія яны запісвалі ахвяраваныя сумы. Аднак акрамя гэтага яны займаліся яшчэ жабрацтвам і проста махлярствам.
Лабары мелі і сваю асобую мову, якой карысталіся ў прысутнасці чужых людзей. Стаўровіч прыводзіць некалькі слоў з іх мовы: хлюса 'царква', Охвес 'бог', Корх 'святар', ставер 'крыж', хирганица 'чалавек', ребсанька 'кніга для запісу ахвяраванняў', либерская гавридня 'лабарская размова', хрущ 'рубель', хлюсный ставер 'царкоўны крыж'. Некаторыя з гэтых слоў запазычаны з грэчаскай мовы, напрыклад тэос — бог, стаўрос — крыж, экклезіа — царква. Аднак на пытанне даследчыка, адкуль вы навучыліся гэтай мове, «адзін са старых лабараў адказаў, што яны навучыліся яе ад рускіх, г. зн. напэўна ад афеняў».
Любецкі лемент быў апісаны Е. Р. Раманавым. З розных тыпаў жабракоў (ці, як яны сябе называлі, старцоў, калек, сляпых) Раманаў лепш за ўсё вывучыў найбольш распаўсюджаны тып: жабракоў-песняроў. Гэта ў асноўным сляпыя жабракі, якія хадзілі з павадырамі — хлопчыкамі 8–15 гадоў. Просячы міласціну, жабракі пелі псалмы, якія яны вывучвалі за невялікую плату звычайна ў «майстра» — таксама сляпога жабрака.
З даўніх часоў у старцаў існавала асобае самакіраванне, якое вырашала многія пытанні, у тым ліку і пытанні «абароны» старцаў ад «знешняга свету». Гэтымі ж прычынамі (схаваць свае намеры ад чужых) тлумачыцца і наяўнасць у іх любецкага лемента.
Е. Р. Раманаў запісаў каля 1000 слоў любецкага лемента ў Мсціслаўскім, Клімавіцкім, Чэрыкаўскім і Чавускім паветах Магілёўскай губерні. Сярод іх, напрыклад, такія, як дылька 'вада', сиянка 'сонца', кудень 'дзень', лох 'мужык, мужчына', шусцянин 'мешчанін', тройман 'твар', лыкша 'каша', настыжник 'спадніца', клюжать 'ляжаць', явлыда 'карова', лапуха 'капуста', учинятца 'маліцца', клёвый 'добры', і г. д.
Нарэшце, у апублікаванай у 1912 г. ў «Беларускім зборніку» (9 выпуск) «Спробе слоўніка ўмоўных моў Беларусі» Е. Р. Раманаў змясціў звод усіх вывучаных да таго часу беларускіх умоўных моў. Раманаў спрабаваў высветліць паходжанне гэтых моў разам з гісторыяй узнікнення саміх моў. Так, ён лічыў, што пасля падзення Візантыі на Русь хлынулі натоўпы грэчаскіх і афонскіх манахаў, якія збіралі ахвяраванні на храмы і манастыры; пасля гэтага і з'явіліся на нашай зямлі «кубракі» і «лабары» з такімі ж мэтамі, мова якіх была часткова падобнай на афонскую («афінскую»). Усе гэтыя лемезні, лементы, гаўрыднікі мелі, на думку Раманава, агульнае паходжанне. Ён прыводзіць цэлыя выразы на ўмоўных мовах, напрыклад: Гурь маньку хавбов 'Дай мне грошай' (Дрыбін); Похлим керо керить 'Пайшлі піва піць' (тамсама); Клёво хвесить 'Добра спявае' (Шклоў). Вучоны адзначае і перамены, якія адбываліся ва ўжыванні ўмоўных моў: напрыклад, было заўважана, што жабрацкая моладзь («любкі» Магілёўскай губерні) з усё меншай ахвотай вывучала любецкі лемент, аддаючы перавагу адверніцкай гаворцы, г. зн. звычайнай беларускай мове, але з дабаўленнем або ўстаўкай у словы пэўных гукавых элементаў (хер, ку, шу, ша, це, уймуд і г. д.). Такая гаворка, напрыклад, поўнасцю выцесніла «лемент» з мовы жабракоў Слуцкага павета Мінскай губерні. Е. Р. Раманаў параўнаў беларускія ўмоўныя мовы з рускімі і польскімі. У наш час спробу параўнаць ўсходнеславянскія ўмоўныя мовы зрабіў В. Д. Бандалетаў.
Лексіка беларускіх умоўных моў (іх таксама называюць арго) часткова запазычана з грэчаскай, нямецкай і іншых моў, часткова створана на базе беларускай. Напрыклад, былі запазычаны такія словы: мелюс 'мёд', макрый 'малы', петрус 'камень' (з грэчаскай), штэк 'палка', цигаль 'каза', шнейдэр 'кравец' (з нямецкай ці новаяўрэйскай — ідыш), свяно 'свята', девент 'дзевяць' (з польскай), басать 'рэзаць' (з татарскай). Шмат слоў у гэтых арго і з адверніцкай гаворкі, г. зн. мовы, словы якой уяўляюць сабой скажоныя (перастаноўкай складоў ці ўстаўкай іншых гукаў) словы беларускай мовы: кубакуцька 'бацька', шухашута 'хата', кувясна 'вясна'. Нарэшце, у складзе гэтых гаворак былі словы, створаныя на базе беларускай мовы з дапамогай розных словаўтваральных сродкаў: хадырки 'ногі', касляты 'яблыкі', рыкуха 'карова', кругляки 'яйкі'.
Цікавым з'яўляецца і размеркаванне лексікі ўмоўных моў па тэматычных групах. Так, у «Беларускім зборніку» Е. Р. Раманаў выдзяляе наступныя прадметна-паняційныя групы слоў.
Зараз умоўныя мовы практычна выйшлі з ужытку: адышлі ў мінулае сацыяльныя ўмовы, што спарадзілі іх. Асобныя слоўцы са старых умоўных моў захаваліся яшчэ ў дыялектах або перайшлі ў жаргоны новага тыпу, напрыклад у маладзёжны жаргон: клёва 'добра', хаз (хаза) 'дом' ('кватэра').
Асноўныя элементы жаргонаў (жарганізмы) часам выкарыстоўваюцца ў мастацкіх творах для характарыстыкі мовы персанажаў. Аднак іх выкарыстанне павінна быць вельмі мэтазгодным, апраўданым, таму што злоўжыванне жаргоннай лексікай засмечвае мову.
Літ.: Романов Е. Р. Белорусский сборник. Вып. 9. Опыт словаря условных языков Белоруссии: С параллелями великорусскими, малорусскими и польскими. Вильна, 1912; Александровіч С. Кравецкі жаргон // Беларусь. 1946. № 5–6; Бондалетов В. Д. Белорусские арго в их отношении к арго русским и украннским // Тыпалогія і ўзаемадзеянне славянскіх моў і літаратур. Мн., 1973.
А. Г. Лукашанец.

- З'явы і прадметы прыроды: суга, делька 'вада', сьвянка, дэус 'сонца', цір 'пясок', кугод 'год', дэушница 'тыдзень'.
- Прадметы духоўныя: свяно 'свята', хлюса, дэушница 'царква', калаган 'звон', псалка 'духоўны верш, псалм'.
- Чалавек: цыризник 'цар', бакштэйка, ёрица 'маці', юган 'цыган', апульщик 'купец', главда 'галава', красинка 'кроў'.
- Ежа: пирьха 'мука', артимос 'блін', буклей 'квас'.
- Адзенне: настыжница 'спадніца', подрубсень 'пояс', хвилистка 'хустка', верзюки 'лапці'.
- Жыллё, рэчы, прылады: свигород, шусто 'горад', хаз 'хата', дергутница 'млын', хазомка 'пакой', бодабка 'іголка'.
- Жывёлы: волот 'конь', лынь 'воўк', бурчавка 'пчала'.
- Расліны: зедка 'жыта', сувязка 'грэчка', товпыжница, солодимная 'морква' (літаральна 'рэдзька салодкая'), вихро 'сена'.
- Дзеянні: ерчать 'ехаць', лыхтитца 'смяяцца', сиворить 'мёрзнуць', пропулять 'прадаваць', севорить 'сеяць'.
- Уласцівасці і якасці: шавлый 'вялікі', ласый, тонкимный 'тонкі', дулясный 'гарачы', няўлепый 'сляпы'.
- Лікі і меры: ёный 'адзін', стромах 'тры', кусотня 'сто', бакрышний 'другі', лухтовина 'палавіна', вихт 'фунт'.
- Найбольш ужывальныя займеннікі: мань 'я', бальва 'ты', собеский 'свой', тонтый 'той', коро 'што', сабасный 'сам'.
- Асноўныя прыслоўі: посо 'многа', мугром 'хутка', шимчей 'лепш', нисвязу 'ніколі', шот 'вот', кусеньня 'сёння'.
- Фразы на ўмоўнай мове: Корнем Ахвесу чанитца 'Будзем Богу маліцца'.
Зараз умоўныя мовы практычна выйшлі з ужытку: адышлі ў мінулае сацыяльныя ўмовы, што спарадзілі іх. Асобныя слоўцы са старых умоўных моў захаваліся яшчэ ў дыялектах або перайшлі ў жаргоны новага тыпу, напрыклад у маладзёжны жаргон: клёва 'добра', хаз (хаза) 'дом' ('кватэра').
Асноўныя элементы жаргонаў (жарганізмы) часам выкарыстоўваюцца ў мастацкіх творах для характарыстыкі мовы персанажаў. Аднак іх выкарыстанне павінна быць вельмі мэтазгодным, апраўданым, таму што злоўжыванне жаргоннай лексікай засмечвае мову.
Літ.: Романов Е. Р. Белорусский сборник. Вып. 9. Опыт словаря условных языков Белоруссии: С параллелями великорусскими, малорусскими и польскими. Вильна, 1912; Александровіч С. Кравецкі жаргон // Беларусь. 1946. № 5–6; Бондалетов В. Д. Белорусские арго в их отношении к арго русским и украннским // Тыпалогія і ўзаемадзеянне славянскіх моў і літаратур. Мн., 1973.
А. Г. Лукашанец.
no subject
Date: 2004-01-16 09:58 am (UTC)no subject
Date: 2004-01-16 10:28 am (UTC)Дзякуй на добрым слове.
no subject
Date: 2005-11-06 04:48 pm (UTC)