Jun. 20th, 2002

miram: (Default)
У [livejournal.com profile] avva даўжэзнае абмеркаваньне во гэтых фотак. Мае ўражаньні блізкія да Анатолевых. Грымучая сумесь зайздрасьці і агіды.

Некаторыя іх складнікі рацыяналізуюцца лёгка. Зайздрасьць да маладосьці -- бесклапотнасьці -- кампанейскага духу. Агіда ад вырабляньня -- манернасьці -- mauvaise gout. Але ня толькі.

Гэта пра нешта важнае. Не разумею, пра што.

Здаецца, агіда ўсё ж не эстэтычнага, а этычнага парадку. Гэта робіцца ясьней, калі пачытаць апісаньне таго самага пікніка. Кожны з гэтых прыгожых і вясёлых людзей для ўсіх астатніх -- антураж. Сродак, а ня мэта. Таму адчуваеш сябе як на лялечным балі.

Ня ўмею разабраць, чым гэта перадаецца на фотках візуальна. [livejournal.com profile] avvaвы суразмоўцы называлі некаторыя моманты: ненатуральныя позы, спалучэньне манахромнай адзежы з стракатымі маскамі, яшчэ нешта.
miram: (Default)
Забаўна параўнаць фоткі з папярэдняга запісу -- і гэтую.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 5th, 2026 06:11 am
Powered by Dreamwidth Studios