Mar. 11th, 2003

miram: (Default)
З нагоды гэтага пытаньня ад [livejournal.com profile] morphi.

Я ня ведаю, у чым сэнс жыцьця. Але быў адзін выпадак, пасьля якога гэта для мяне перастала быць праблемаю.

У жніўні 1991 году Ян-Павал II прыяжджаў у Чэнстахову. Гэта называлася Сусьветны дзень моладзі, ён ладзіцца каталіцкай царквою што два гады. Тым разам ён адбываўся побач з СССР, і парадак выезду ў гэтую пільгрымку для савецкіх (тады яшчэ) грамадзян быў вельмі аблегчаны.

Я трапіў туды разам з групаю масквічоў, сотня ці дзьве чалавек. Нас прывезьлі ў Скажыска-Каменна, мястэчка нічым не прыкметнае, акрамя чыгуначнага скрыжаваньня, але дагледжанае так, як ня кожная ўсходняя сталіца. Адгэтуль мы меліся ісьці тыдзень пехатою да Чанстаховы разам за тысячаю тутэйшых пільгрымаў.

Першы дзень. Гармідар. Ксяндзы носяцца як апараныя. Масква не разумее палякаў, палякі -- маскву. Я, як зазвычай, трымаюся ўбаку, але неўзабаве здагадваюся, што я тут, мабыць, сапраўды адзіны, хто валодае абедзьвюма мовамі. Палякі, хоць усе адбывалі ў школе лекцыі расейскае, двух словаў на ёй зьвязаць ня могуць; а масква па-польску то пагатоў. Тады я падыходжу да ксяндза, які спрабуе нешта растлумачыць маскве па-польску, і прапаную перакласьці.

Было недзе праз гадзіну. Прабягае паўз мяне нейкі малады ксёндз па сваіх ксяндзоўскіх справах і на бягу мне кідае: "Dziekuje, ze jestes".

Ніколі раней я такога ня чуў. Праўда, і пазьней нячаста.

Далей было шмат чаго, але гэта ўжо іншая гісторыя.
miram: (Default)
Адно вока добра, а паўтара лепш.
miram: (Default)
Апошнім часам нешта ў мяне зашмат хаўтурных постынгаў. Трэба,мабыць, пісаць часьцей, каб іх разьвесьці чым весялейшым.

2[livejournal.com profile] akulina

Mar. 11th, 2003 08:32 pm
miram: (Default)
Метисные изделия. И мулатные. Как меч.

February 2026

S M T W T F S
1234567
8910 11121314
15161718192021
22232425262728

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Feb. 24th, 2026 07:15 pm
Powered by Dreamwidth Studios