Jun. 12th, 2003
Задорнаў і таямніцы сусьветнай гісторыі
Jun. 12th, 2003 09:12 pmКажуць: днямі Задорнаў у тэлеперадачы расказваў, быццам пад Растовам археолагі раскапалі нейкі горад, найстаражытнейшы на сьвеце -- мяркуецца, што там жылі амазонкі -- але гэтую праўду ад людзей хаваюць. У зьвязку з гэтымі раскопкамі называліся імёны Тура Хейердала і гісторыка Кандыбы.
Што Задорнаў гэткае мог сказаць -- то ня дзіва. Што гэта паказалі праз тэлебачаньне -- і пагатоў. Але сёньня бачыў чалавека, які гэта пераказваў за шчырую праўду. Бо Задорнаў жа лухту вярзьці ня стане, ён жа не абы-хто, і адукацыя ў яго навуковая, ён жа скончыў Маскоўскі... гэты... як яго... ну, гэта самае...