Вечарына Хадановіча
Mar. 19th, 2004 03:46 amЗаля Дому літаратара. Плойма народу, праходы забітыя -- не прайсьці. Герой дня, як заўсёды, повен шарму. Скобла на сцэне ўручыў яму членскі білет Саюзу пісьменьнікаў. Цяпер Хадановіч -- беларускі пісьменьнік № 680. Спаткаў
zmila, ня бачанага жыўцом сто год. Так я ўпершыню апынуўся ў адным памяшканьні з абодвума сваімі камадэратарамі (другога ўбачыў толькі па заканчэньні). От бы ўтраіх разам... э-э-э... ну хоць бы сфоткацца. Тры мадэратары -- то ж ого-го.
Пазнаў сапраўднае імя Андрэевай вечарыны -- "Балабонскі праект". (Афіцыйнае -- "Бабілёнскі".)
Хто ня быў, хай шкадуе.
Пазнаў сапраўднае імя Андрэевай вечарыны -- "Балабонскі праект". (Афіцыйнае -- "Бабілёнскі".)
Хто ня быў, хай шкадуе.