Aug. 11th, 2004

miram: (Default)
Read more... )

Суб’ектыўнае ўражаньне такое, што па Беларусі стоп лепшы, як па Расеі. За ўсю дарогу бачыў у Беларусі 4 стопшчыкаў (пара пад Менскам, двое паасобку на пад’ездзе да расейскай мяжы), у Расеі ніводнага. Фуры на хаду не спыняюцца, хіба на стаянцы ёсьць шанец ушчаміцца. (Палякі звычайна адгаворваліся, што няма месца, толькі адзін сказаў, што забаронена браць пасажыраў, бо груз не застрахаваны.) Лакальны трафік нашмат больш прыязны да стопшчыкаў. Можа, варта арыентавацца на яго? І ісьці па старой смаленскай дарозе, а не па М1? (Кажуць, М1 стане платнай, калі давядуць да ладу старую смаленскую, каб быў выбар – платная зручная ці дармовая, але менш зручная.)

Сафонаўскі пэнсіянэр расказваў. Ён паводле адукацыі энэргетык, рабіў на шахце (у Сафонаве буры вугаль). Потым сышоў адтуль, але зарана: неўзабаве (гадоў дзесяць таму) шахты зачыніліся, і пры звальненьні ўсім пісалі прафэсійную хваробу – вібрацыю, нават начальнікам участкаў, якія толькі з паперкамі справу мелі; а тады да пэнсіі ідзе значная надбаўка. Таму ён мае меней грошай, чым мог бы. Зарплаты рабочых у Сафонаве – 2-4 тысячы, у асобных высокакваліфікаваных да 8-10 тысяч, але такіх на ўвесь горад адзінкі. Заводы збольшага стаяць, чвэртка гораду робіць у Маскве, бо там і праца, і грошы, а самі масквічы, кажа, рабіць ня ўмеюць і ня хочуць. А ў Ярцаве, што мы праязджалі, яшчэ горш – там заводаў удвая менш, і людзей у Маскву адыходзіць ня чвэртка, а палова.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 5th, 2026 07:58 am
Powered by Dreamwidth Studios